Tribuna/Тэніс/Блогі/Дачка ўкраінскіх мігрантаў прайграла Сабаленке, але адыгралася на іншай беларуске

Дачка ўкраінскіх мігрантаў прайграла Сабаленке, але адыгралася на іншай беларуске

Напружаны графік Кэці Валынец.

Аўтар — Pam-pam
13 траўня, 18:06
Дачка ўкраінскіх мігрантаў прайграла Сабаленке, але адыгралася на іншай беларуске

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турыніра ў Рыме, дзе сустрэнецца з украінкай Элінай Світолінай.

Цягам турніру Сабаленка ў трох сэтах (4:6, 6:3, 6:2) выбіла са спаборніцтваў амерыканку Кэці Валынец, чые бацькі ў свой час эмігравалі з ЗША. Праўда, у адрозненні ад тэнісістак з украінскім грамадзянствам у Валынец, мяркуючы па ўсім, прадузятасці наконт беларусак няма. Пасля матчу яна падала руку Сабаленке, а на сайце WTA ёсць яе цытата аб тым, што ёй падабаецца размаўляць у тым ліку на рускай мове.

«Вельмі выдатна, што я магу практыкаваць сваю рускую і ўкраінскую з іншымі гульцамі. У мяне ёсць некалькі ўкраінскіх сябровак, напрыклад, Дар'я Снігур і Кацярына Баіндл, і мне вельмі падабаецца практыкаваць з імі розныя мовы. Гэта вельмі весела для мяне».

Пасля вылету з рымскага турніру Валынец адправілася ў Парыж на турнір «Трафей Лагардэра», дзе ў 1/16 сустрэлася з яшчэ адной беларускай Аляксандрай Сасновіч.

Беларуска ў 2-х сэтах (5:7, 3:6) cаступіла амерыканцы і зачахліла ракетку.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты