Усе навіны

Герасіменя, Папоў, Мешчаракоў згуляюць за Free SPOrT на аматарскім турніры па пляжным валейболе ў Сопаце

21 ліпеня, 09:32

29 ліпеня ў польскім Сопаце пройдзе аматарскі турнір па пляжным валейболе – Free SPOrT Family Weekends.

На турніры прыме ўдзел каманда Free SPOrT United, у склад якой увайшлі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, самбіст Сцяпан Папоў, валейбаліст Мікалай Шкляр, хакейны агент Святаслаў Кісялёў, карэспандэнт тэлеканала «Белсат» Дзяніс Дудзінскі і баскетбаліст Мікіта Мешчаракоў.

Паведамляецца, што кожны можа сабраць каманду, каб згуляць супраць Free SPOrT і атрымаць медаль за перамогу.