Tribuna/Тяжелая атлетика/Блоги/Факт_Спорт/Экстрасэнс пра Арамнава: “Наступны этап – гэта поўнае ўвасабленне ідэі. Нарэшце настаў час”

Экстрасэнс пра Арамнава: “Наступны этап – гэта поўнае ўвасабленне ідэі. Нарэшце настаў час”

Напярэдадні чэмпіяната свету па цяжкай атлетыцы Алмпійскі чэмпіён-2008 прыняў удзел у ток-шоу пра анамальныя з’явы

Блог — Факт_Спорт
Автор — Jauhien Valoshyn
18 октября 2018, 01:55
1
Экстрасэнс пра Арамнава: “Наступны этап – гэта поўнае ўвасабленне ідэі. Нарэшце настаў час”

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў збіраецца вярнуцца на міжнародную арэну пасля шматгадовай паўзы. У складзе зборнай Беларусі ён рыхтуецца да чэмпіяната свету, які пачнецца 1 лістапада ў Ашгабадзе.

За некалькі тыдняў да спаборніцтваў атлет прымае ўдзел у ток-шоу “Кожны з нас”. Арамнава таемна садзяць у драўляную скрыню. Пасля гэтага ў студыю запрашаюць вядомых экстрасэнсаў, якія не ведаюць нават полавай прыналежнасці схаванай у скрыні асобы.

“Я думаю, што гэта мужчына. У чалавека будуць сур’ёзныя змены ў этапе. Мы скажам: “Ваў! Афігець! Як ты зрабіў! – апавядае парапсіхолаг Таціана Вараб’ёва, якая ў свой час супрацоўнічала з расійскім шоу “Бітва экстрасэнсаў” у якасці кадравіка.

Другі ўдзельнік эксперыменту – беларускі экстрасэнс Валекс Буяк:

“Мужчынская энергія ідзе. Варыянтаў у мяне некалькі: спорт, музыка ці палітыка. У кожным разе гэта лідар. Калі ў спорце – то гэта чэмпіён. Калі ў музыцы – то лідар групы”, – выказвае меркаванне Валекс Буяк.  

Арамнава параўноўваюць з Джыгурдой, называюць самотным чалавекам. Напрыканцы эксперыменту Таціана Вараб’ёва робіць неадназначны прагноз:

“Мне ідзе стан самотнага лідарства. Быццам чалавек супрацьстаіць шаблонам грамадства: “Ведаеце што! Я вам зараз як пакажу!” Гэты чалавек нарэшце заявіць пра сябе. Усе пабачаць, які ён ёсць і чым ён валодаў увесь гэты час. Я магу гэта параўнаць ці з Алімпійскімі гульнямі, ці з Еўрабачаннем”.

У гэты час скрыню падымаюць. Змакрэлы Андрэй Арамнаў жартуе, што ў яго клаўстрафобія. Ён ветліва выказвае здагадкі, што паўдзельнічаў у пастаноўцы а інфармацыя пра яго была загадзя “злітая”.

“Я ў прысутнасці праваслаўнага святара клянуся, што нічога зліта не было. Вы блытаеце нас з нейкімі таннымі шоу”, – запэўнівае вядоўца Глеб Лабадзенка.

“Ну, калі гэта праўда, то ў студыі – вельмі моцныя людзі, у якіх вельмі моцны дар”, – рэзюмуе Арамнаў.

Пасля перадачы атлет прызнаўся, што хоча замахнуцца на неверагоднае для цяжкай атлетыкі дасягненне, але пакуль не можа раскрыць падрабязнасці. Чакаць развязкі засталося няшмат.