Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Шалёны стрэл Дарба і эмоцыі пасля фінальнага свістка – гэта 🚀! «Шахцёр» без траўміраванага Стасевіча абыграў БАТЭ

Шалёны стрэл Дарба і эмоцыі пасля фінальнага свістка – гэта 🚀! «Шахцёр» без траўміраванага Стасевіча абыграў БАТЭ

Автор — Алесь Коваль
10 мая 2021, 00:01
7
Шалёны стрэл Дарба і эмоцыі пасля фінальнага свістка – гэта 🚀! «Шахцёр» без траўміраванага Стасевіча абыграў БАТЭ

Адрыў Салігорска ўжо 7 ачкоў.

Калі БАТЭ да матча з «Шахцёрам» падыходзіў практычна ў аптымальным складзе (па-за заяўкай апынуліся хіба што Дзяніс Шчарбіцкі і Антон Сарока), то Раман Грыгарчук не мог разлічваць адразу на некалькіх значных выканаўцаў. «Шахцёр» застаўся без Ніколы Анціча, Сяргея Паліцевіча, Ігара Іванавіча і Валона Ахмедзі. Тым не менш, дзякуючы доўгай лаўцы стартавы склад салігорцаў ўсё роўна выглядаў пераканаўча.

Дэбют матча запомніўся траўмай яшчэ аднаго «гарняка» – учорашняга барысаўчаніна Ігара Стасевіча. Паўабаронца «Шахцёра» захрамаў ужо на 10-й хвіліне, таму яго спешна замянілі на Эзэ Акеухі.

Пры не самай сумнай гульні каманды да перапынку на дваіх зрабілі ўсяго тры ўдары ў створ варот. Адзін з іх прыхільнікі «Шахцёра» і БАТЭ запомняць надоўга. На 20-й хвіліне Дэмба Дарба перамясціўся з фланга ў цэнтр і пальнуў з-за межаў штрафной. Прыгажосць!

Пасля перапынку сітуацыя на полі кардынальна не змянілася. БАТЭ спрабаваў прыдумаць нешта накшталт навалы, аднак нічога сур’ёзнага амаль не атрымалася. Хіба што на 88-й хвіліне Раман Бегуноў вынес мяч з лініі варот пасля ўдару Мікалая Сігневіча.

Затое над «Будаўніком» на 81-й хвіліне голасна разносілася «Сыходзь!», што не радавала Івана Галаватага – давераную асобу Лукашэнкі на выбарах-2020. Справа ў тым, што на газоне апынуўся Дарба, чым і скарысталіся свабодныя беларусы. 

Да фінальнага свістка лік на табло не змяніўся – Салігорск перамагае 1:0. Пасля васьмі стартавых тураў адрыў «Шахцёра» ад другога месца, якое як раз і займае БАТЭ, складае ўжо сем балаў.

Пасля фінальнага свістка ўскіпеў трэнер БАТЭ Віталь Жукоўскі. Коуч ледзь не счапіўся з Юрыем Кендышам (ён у канцы сустрэчы ззаду знёс супернiка, атрымаўшы толькi жоўтую) проста ў цэнтры поля, за што атрымаў папярэджанне. Праз імгненне за залішнія эмоцыі гэтак жа пакаралі памочнiка Жукоўскага Паўла Плюта.

Фота, відэа, скрыны: АБФФ, «Шахтер», «Беларусь 5»

Другие посты блога

Все посты