«Беларусбанк» зрабіў Драгба тварам рэкламнай гульні з карткамі Visa да ЧС-2022. Банк з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ і мае шмат абмежаванняў у сэрвісе
Дзідзье ўвогуле ведае пра гэта? 🤔
2 снежня «Беларусбанк» абвясціў пра пачатак рэкламнай гульні да ЧС-2022 у Катары з карткамі Visa, а яе тварам зрабілі легендарнага івуарыйскага футбаліста Дзідзье Драгба.
Visa з’яўляецца адным з сусветных спонсараў мундыяля і выкарыстоўвае Драгба для рэкламы, напрыклад, на такіх білбордах:
Цікава тое, што яшчэ з 2021 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, пры гэтым рэкламуе міжнародны плацёжны сэрвіс, дзе мае шмат абмежаванняў:
– з 13 сакавіка «Беларусбанк» устанаўліваў ліміт у 400 беларускіх рублёў у суткі як на правядзенне аперацый, так і на зняцце наяўных з карт Visa, Mastercard і Maestro банка за мяжой;
– з 25 сакавіка гэтага года плацёжны сэрвіс «Кошелёк Pay» перастаў падтрымліваць даданне і выкарыстанне картак Visa;
– з 4 ліпеня банк павялічыў камісію з 1% да 15% ад сумы за залічэнні на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў з-за мяжы;
Да таго ж, праз недахоп «нарыхтовак» беларускі банк быў вымушаны падаўжаць тэрмін дзеяння картак, у якіх гэты тэрмін заканчваецца.
Карацей кажучы, партнёрства выглядае дзіўна.