Tribuna/Іншыя/Блогі/Политика и спорт/«Вечна трэба кагосьці пераконваць, што ў нас сапраўдная вайна». Камандзір УСУ паказаў МАКу, які хоча вярнуць беларусаў і расіян, зруйнаваны СК «Металург» у Бахмуце

«Вечна трэба кагосьці пераконваць, што ў нас сапраўдная вайна». Камандзір УСУ паказаў МАКу, які хоча вярнуць беларусаў і расіян, зруйнаваны СК «Металург» у Бахмуце

Відэа з цяперашнім станам калісьці сучаснай арэны.

Аўтар — Alex Zagorski
31 студзеня 2023, 18:08
«Вечна трэба кагосьці пераконваць, што ў нас сапраўдная вайна». Камандзір УСУ паказаў МАКу, які хоча вярнуць беларусаў і расіян, зруйнаваны СК «Металург» у Бахмуце

Прайшло некалькі дзён з таго моманту як Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай, дзе дапусціў магчымасць зняцця бана з тых беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне. Такія непразрыстыя фармуліроўкі і ўвогуле з'яўленне гэтай ідэі падчас поўнамаштабнай вайны выклікалі абурэнне міжнароднай супольнасці і, у першую чаргу, Украіны, дзе ўвогуле збіраюцца абмеркаваць магчымасць байкоту Алімпіядаы-2024 у Парыжы.

Чым небяспечна вяртанне Беларусі і Расіі на міжнародную арэну патлумачыў у інтэрв'ю «Трыбуне» выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

А відавочныя (зразумела, не для МАК) доказы немагчымасці разбану расіян і беларусаў паказваюць тыя, хто прама зараз абараняе Украіну ад нападнікаў – салдаты УСУ. Так, 31 студзеня ў Telegram-канале камандзіра вядомай асобнай тактычнай групы паветранай разведкі S.A.R.G. «ПТАХИ МАДЯРА» з'явілася відэа, на якім дэманструецца цяперашні стан спартыўнага комплексу «Металург» у горадзе Бахмут, які ўжо не адзін месяц пакутуе ад расіян, але трымаецца нягледзячы на тое, што знішчаны больш чым на 60%.

Увага! Відэа ніжэй змяшчае мацюкі, строга 18+

Для параўнання, вось некалькі фотаздымкаў арэны ў мірныя часы:

І такіх разбураных расіянамі спартыўных аб'ектаў па ўсёй Украіне шмат, як і шмат загінулых у баях украінскіх спартсменаў: толькі пад Бахмутам за апошнюю нядзелю, са слоў дэпутаткі Вярхоўнай Рады і былой лёгкаатлеткі Вольгі Саладухі, былі забіты 10 спартоўцаў.

Чытайце таксама:

Іншыя пасты блога

Усе пасты