Tribuna/Футбол/Блоги/Зона ультрас/Як беларускія ультрас падтрымліваюць БЧБ і Пагоню

Як беларускія ультрас падтрымліваюць БЧБ і Пагоню

.

Автор — belfan
20 июля 2014, 10:30
22
Як беларускія ультрас падтрымліваюць БЧБ і Пагоню

«Што эта у вас на майке нарысована? А на банеры? Вы што, не знаеце, што с таким флагам (гербам) хадзиць на футбольныя (хакейные) матчы нельзя? Их нету у списке запрышчонных?  Ну и што? Какая каштовнасць? Истарыческая? Всё равно не прапусцим! Прыказ!»

З такой ці падобнай сітуацыяй сустракаўся, напэўна, кожны фанат, які любіць і шануе нацыянальныя сімвалы Беларусі  – бел-чырвона-белы сцяг ды герб Пагоню. У нашым матэрыяле мы не будзем далёка лезці ў гісторыю ды высвятляць, калі ж усё-такі было першае згадванне пра колеры сцяга  ды вершніка на кані – гэта справа гісторыкаў  і дзеячаў культуры. Таксама, мы нікому не навязваем ніякі пункт  гледжання на сымволіку, таму што гэта асабісты выбар кожнага.

Дадзены матэрыял не нясе ніякай палітычнай падаплёкі, а з’яўляецца праявай патрыятызму да сапраўдных сімвалаў нашай Зямлі.

З-за склаўшайся агульнай  сітуацыі, фанацкі рух, яго актыўная частка, практычна не можа выказваць сваё стаўленне да нацыянальнай сімволікі на спартыўных арэнах краіны. Практычна ўсе спробы дэманстрацыі  гэтага стаўлення жорстка спыняюцца ўладамі і супрацоўнікамі спецслужбаў. Шмат фанатаў пацярпелі з-за сваёй актыўнай патрыятычнай пазіцыі. У прэсе перыядычна з’яўляюцца паведамленні, аб тым, што фанатаў не прапускаюць на стадыёны ў майках з выявамі Пагоні і БЧБ сцяга, таксама мелі месца паведамлення з-за мяжы пра скандалы, звязаныя з іх забаронай “по чьей-то просьбе”. Але на сённяшні дзень,  фактычна, толькі за мяжой фанаты маюць рэальную магчымасць выказацца і данесці да грамадскасці сваю пазіцыю.  Дый, нягледзячы на перашкоды, і  ў сваёй краіне раз-пораз атрымліваеца выказаць сваю любоў і павагу да гістарычных бел-чырвона-белых колераў і герба Пагоні.

У дадзеным матэрыяле мы паспрабавалі сабраць найбольш цікавыя сведчанні асноўнага патрыятычнага настрою беларускай фан-супольнасці .

Заўзятары зборнай Беларусі

Фінляндыя

Грузія

Менск

Львоў

Эстонія — Беларусь

Сапраўдныя беларускія заўзятары

Калі вы думаеце, што такая сітуацыя толькі ў футбольных заўзятараў, дык вы моцна памыляецеся.

Хакей

Сапраўдная форма хакейнай зборнай Беларусі

Актыўна сваю пазіцыю па гэтым пытанні выказваюць прадстаўнікі фанацкіх рухаў

Менскае Дынама

Банер фанатаў менскага «Дынама»

Графіці ў Менску

Заўзятар менскага «Дынама» на чэмпіянаце свету ў Бразіліі

БАТЭ Барысаў

Ціраспаль

Венгрыя

Польшча

Менскае Тарпеда

Шахцёр ў Малдове

Іншы фанацкі “стаф”

Нярэдка ў заўзятараў, якія наведваюць матчы зборнай Беларусі па розных відах спорту, ўзнікае пытанне, з якой атрыбутыкай падтрымліваць актыўна сваю каманду, спадзяемся, што пасля гэтага матэрыялу ніякіх сумніваў не застанецца.

Выкладваючы дадзены матэрыял на сайт, рэдакцыя Belultras.by цалкам ўсведамляе магчымыя наступствы. У дадзеным матэрыяле сабрана інфармацыя, якая знаходзіцца ў вольным доступе для любога карыстальніка інтэрнэту.

Калі ваша пазіцыя супадае з пазіцыяй, выказанай і прадэманстраванай у матэрыяле, просім падзяліцца гэтым артыкулам пры дапамозе сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках.

Другие посты блога

Все посты