Tribuna/Футбол/Блоги/Зоркі ды Знічкі/5 прыемных нечаканак першай паловы сезону

5 прыемных нечаканак першай паловы сезону

Былі каманды, ад якіх мы проста падалі ад жаху, на колькі яны крутыя ў гэтым сезоне. Вось захацелася пра іх падрабязней паразмаўляць. Не, гэта не ПСЖ і Барсы вам. Гэта, таварышы, «палкі-стралялкі»

Автор — znichka
8 февраля 2016, 14:12
1

Кожны футбольны сезон дарыць нам радасныя сюрпрызы, як каманды-"шэрыя лашадкі" выдаюць плынны адрэзак і ў выніку падымаюцца высока ў табліцы, радуючы нейтральных заўзятараў. Гэта даказвае, што ў футболе галоўнае - футбол, і пры сціплых сродках і прафесійным падыходзе каманда можа дамагацца вялікіх перамог

Гент

Бельгійскі клуб стаў лакальная неспадзяванкай яшчэ ў мінулым сезоне, калі ў мінулым сезоне чэмпіянат выйгралі падапечныя Хэйна Ванханзенбрука. У Чэмпіянаце Бельгіі рэальна вельмі складаная сістэма турніра: калі вы будзеце гугліць табліцу сезона 14\15, то заўважыце Гент на другім месцы. Аднак у Бельгіі існуе добра нам знаёмае дзяленне на шасцёркі (праўда ў нізе дзеляцца яшчэ на чацвёркі, але гэта нам нецікава), дзе ўдалы футбол прадэманстравалі "Бафалос". Для бельгійцаў гэта была сенсацыя, бо ніхто не чакаў, што зусім не "зорны" Гент абгоніць Андэрлехт і Бруге, якія наводзілі шораху ў Еўропе. А дарма, бо ў сезоне 15\16 Гент яшчэ паспяховей зменіць папярэднікаў.

Група ў Лізе Чэмпіёнаў нельга назваць складанай: Валенсія, Ліён, Зеніт. А калі па часнаку, няўжо БАТЭ меў складаней групу у папярэднім сезоне? Толькі беларусы не справіліся тады. А Гент змог, знаходзячыся ў абставінах круглага аўтсайдара. У першым матчы з двумя выдаленнямі Гент змог адстаяць нічыю ў Ліёна, а потым паразы ад Валенсіі і Зеніта быццам б паставілі на месца "буйвалаў", з якіх ужо паспелі пасмяяцца на Радзіме, але калі б усё было так лёгка! Ведаючы, што 1 пункт за 3 матчы - гэта катастрафічна мала, гульцы Гента сабраліся і ўпэўнена адолелі ўсіх супернікаў: 1:0, 2:1, 2:1. Нават Зеніт, які больш ні з кім у групе не губляў ачкі. Гент сустрэнецца ў 1\8 з "Вольфсбургам" і, улічваючы кволую форму "ваўкоў", Гент мае шанец паўтарыць подзвіг АПОЭЛа.

Дарэчы, Гент спакойна ідзе на першым месцы і ў Бельгіі за 24 матчы, маючы толькі дзве паразы.

Герта

Берлін - сталіца Германіі. Толькі ніяк не назавеш яго футбольнай сталіцай Германіі. Што Ўніён, што Герта - даўно ніколі не здзіўлялі моцнымі працяглымі выступамі. Усе чэмпіёнствы "Герты" датыруюцца 1930 і 1931 гадамі. А не так даўно быў час, калі Бундэсліга і ўвогуле абыходзілася без жыхароў сталіцы.

Але гэты сезон - выключэнне. Герта не набыла гульцоў узроўня топ, нават па меркаў Германіі, ды і супер-трэнераў не прыйшло. Прыйшла матывацыя і жаданне дамагацца рэзультата! Пасля 20 туру Die Alte Dame займае 3 месца з 35 пунктамі, у апошнім матчы згуляўшы нулявую нічыю з дортмундскай "Барусіяй", якая як-неяк яшчэ разлічвае на чэмпіёнства.

Герта пасля рэінкарнацыі Ібішэвіча і Шэльбрэда, а таксама вопытам Саламона Калу, які ні ў якай камандзе не быў лішнім, спакойна бярэ ачкі ў тых матчах, у якіх павінна іх браць. Яна не "ставіць на месца" топ-клубы Бундэслігі (за выключэннем, магчыма, Баера), але сваёй стабільнасцю яна ўжо даўно знаходзіцца ў зоне Лігі Чэмпіёнаў з задзелам ад 5 месца на 3 ачкі.

Анжэ

У мінулым сезоне СКО "Анжэ" змог цяжкімі намаганнямі заняць трэцяе месца ў Лізе 2 і выйсці ў элітны дывізіён упершыню з 1994 года. Каманда з берагоў Луары не магла ні лічыцца галоўным аўтсайдарам розыгрышу. Усё ж не самы ўпэўнены выхад, і не самая яскравая трансферная кампанія ніяк не маглі натхніць журналістаў усхваляць клуб, вышэйшым дасягненнем якога лічыцца фінал Кубка ў 1957, і бронза 1958, 1967.

Хлопцаў прадрала з першага туру: у гасцях адолелі Манпелле, які ўсё яшчэ застаецца нязручным супернікам для ўсіх (магчыма, акрамя ПСЖ). За першыя 11 тура Анжэ зазналі толькі адну паразу, адолеўшы Марсэль і Тулузу. А перад Новым годам "скаісты" выдалі моцны адрэзак : перамога над Ліёнам, Лілем, нічыі з ПСЖ і Бардо.

А вось другая палова пачалася размазана, хоць і графік цяжкі: 1:5 - параза ад ПСЖ, 0:3 - Ліён, 1:2 - Ніца і Рэймс. Праўда, дубль лідара каманды Шэйха Ндое і стрэл Махамеда Ятара дазволелі здзейсніць яшчэ сенсацыю: 3:0 перамога над Манака, які як-неяк ідзе другім. Пасля 25 туру Анжэ ўжо скаціўся на 5 месца, маючы 37 пунктаў. Але гэтыя дзецюкі задачу "мінімум" дакладна выканалі!

Растоў

Растоў - дзівосная каманда, выйграўшы Кубак Расіі ў 2014, растаўляне дадумаліся згубіць сваю пуцёўку ў ЛЕ + ледзь не выляцець (14 месца і стыкавыя матчы). Але ў першым крузе новага сезону каманда змянілася. Не, гульцы практычна ўсе тыя ж. Толькі штосьці змянілася ўнутры. Каманда з Поўдню Расеі, як і Герта не прэтэндуе на званне карніка топаў: паразы ад ЦСКА, Спартака, Зеніта і Краснадара. Але ў астатніх "камбайнабудаўнікі" стабільна адбіраюць пункты. А на фоне агульнай нестабільнасці ўсіх клубаў РФПЛ (нават ЦСКА, ідучага першым) Растоў з'яўляецца моцным прэтэндэнтам на еўракубкі, знаходзячыся зараз у зоне Лігі Чэмпіёнаў: за 18 тураў - 10 перамог, 4 нічыі і 4 паразы.

Дарэчы, Растоў не адзначаецца супер-здольнасцямі ў атацы (з Бухаравым і Азмунам, што зробім?). Толькі аднойчы "жоўта-сінія" забівалі больш за два мячы. Пры гэтым, менш за ўсіх прапусцілі ў РФПЛ - 16 галоў. Здаецца, Курбан Бердыеў умее будаваць любую каманду. Праўда, для гэтага яму патрэбны добра знаёмы яму персанал: Сэсар Навас, Крысція Набоа, Аляксандр Гацкан, Сэрдар Азмун, Павел Магілевец, Аляксандр Бухараў - гэта аснова "растаўлян", які ўжо зарэкамендавалі сябе пры Бярдыеве. На мой погляд, калі кіраўніцтва будзе дазваляць Бярдыеву падцягваць тых асоб, якія яму падабаюцца (той жа Ярохін з Урала), то мы можам убачыць "Рубін" нумар 2, які біў Барсу і Інтэр

Лестэр Сіці

Пра Лестэр шмат казалі і яшчэ больш можна размаўляць. Гэта галоўнае сенсацыя года. Чалавек, які паставіў 10 фунтаў на лідарства "лісаў" у час Раства, ужо можа купіць сабе няблагі аўтамабіль, а Лестэр матываваны півай і піцай выносіць усіх у АПЛ уперад нагамі. Дадзены розыгрыш Ангельскай Прэм'ер-Лігі вельмі дзіўны, то Чэлсі на дне, то МЮ філасофствуе, то Клоп асвайваецца. Сіці разлічвае ўзяць усе тытулы акрамя АПЛ, а Арсэнал проста гуляе, як звычайна. На гэтым фоне Лестэр удала падхапіў усіх і цяпер раздае пстрычкі направа-налева. 2:1 Чэлсі, 3:2 Эвертан, 1:0 Тотэнгэм, 3:1 Ман.Сіці, 2:0 Ліверпуль. Так можа і ўслоўны Ўэст Гэм? Магчыма, але Лестэр робіць гэта стабільна. Ён дамагаецца выніку ад усіх: будзь то каманда знізу ці зверху - усе пастрадаюць ад "лісаў", якая амаль увесь мінулы сезон была на АПОШНІМ месцы.

Што мы маем зараз? 25 матчаў, 15 перамог (больш за ўсіх), 2 паразы (менш за ўсіх). 47 галоў - больш за ўсіх, столькі ж толькі ў МС. 27 прапушчана (6 вынік). Ну і 53 пункты, што з'яўляецца лепшым вынікам на дадзены момант, а бліжэйшыя пераследнікі Арсэнал і Тотэнгэм адстаюць на 5 ачкоў. Лестэр у зоне Лігі Чэмпіёнаў з запасам у 12 балаў! Раньеры нам поўнасцю раскрыў Рыяда Марэза, які б пры дадзенай форме мог б быць лідараў і Барсы з Рэалам, стабільнага страйкера для зборнай Англіі Джэймі Вардзі і ідэальнага для АПЛ апорніка стыля Віейра і Макелеле - Н'Гола Кантэ. Гэтыя тры ўжо каштуюць звыш за 30 мільёнаў фунтаў і нават з гэтага пункту гледжання Лестэр зрабіў удалую інвестыцыю на безбедную будучыню. Усім цікавай другой паловы!