Все новости

Меліціна Станюта: «Я паслухала BRUTTO, але гэта не маё»

11 ноября 2016, 16:15
4

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта распавяла пра свае станаўленне да гурту BRUTTO.

— Пры канцы пытаньне, на якое не чакаем разгорнутага адказу, але якое шмат каго цікавіць. Нейкі час таму ў сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца вашы сумесныя здымкі зь вядомым тайбаксёрам, удзельнікам гурту BRUTTO Віталём Гурковым. Ці трэба казаць, наколькі яны аблайканыя і камэнтаваныя...

— (сьмяецца). Мабыць, людзі раскажуць нашмат больш цікавага пра мяне, чым я сама. Як і кожны нармальны чалавек, я ня вельмі люблю расказваць пра ўласнае жыцьцё, ня вельмі ёмка сябе адчуваю ад такой публічнасьці...

— Ну, а творчасьць BRUTTO хоць падабаецца?

— Я паслухала, але гэта не маё. Я, відаць, зь іншымі музычнымі густамі. Не магу сказаць, што зусім не падабаецца, 2-3 песьні нават прыемна слухаць: яны больш мэлядычныя, не хардкор... Але ж Віталь Гуркоў — ня толькі вакаліст, ён яшчэ і спартовец. І вось як спартоўца я яго вельмі паважаю. 12-разовы чэмпіён сьвету — гэта ваў, для мяне проста гуру вялікага спорту, такіх адзінкі. Магчыма, некалі будуць і большыя зоркі, але гэта спартовец зь вялікай літары. Плюс сам па сабе цікавы чалавек, зноў жа, беларускамоўны (сьмяецца).

— Калі ня BRUTTO, хто тады ў пераліку музычных сымпатыяў?

— Шчыра скажу, я ня так шмат слухаю, але калі гаворка пра беларускамоўную музыку, мне вельмі падабаецца гурт NAVI, а таксама праект Ані Хітрык «S*unduk». Аня — і прыемная актрыса, і піша цікавыя, душэўныя тэксты. Бадай, мае сымпатыі менавіта гэтыя, – распавяла Станюта.

Нагадаем, Меліціна Станюта, магчыма, мае або мела стасункі з салістам BRUTTO Віталем Гурковым.