Tribuna/Футбол/Блоги/Будзьма беларусамі!/Страх чэмпіёна. Чаму Сяргею Хаміцкаму не далі перамагчы

Страх чэмпіёна. Чаму Сяргею Хаміцкаму не далі перамагчы

Герой “Байцоўскага гену” Сяргей Хаміцкі сустрэўся на рынгу са знакамітым Робертам Штыгліцам. Калі беларус пачаў па-сапраўднаму біць немца, у сітуацыю ўмяшаўся неаб’ектыўны рэферы.

28 июля 2014, 11:41
2
Страх чэмпіёна. Чаму Сяргею Хаміцкаму не далі перамагчы

Герой “Байцоўскага гену” сустрэўся на рынгу са знакамітым Робертам Штыгліцам. Калі беларус пачаў па-сапраўднаму біць немца, у сітуацыю ўмяшаўся неаб’ектыўны рэферы.

Двубой Хаміцкі — Штыгліц адбыўся ў суботу, 26 ліпеня, у нямецкім Дасаў і трансляваўся на ўвесь свет. Па ідэі, двухразовы чэмпіён свету Роберт Штыгліц мусіў адной левай разабрацца з 39-гадовым беларусам.

Але замест гэтага Хаміцкі, па вялікім рахунку, дэкласаваў саперніка. Быў больш агрэсіўны, не аднойчы скалануў Штыгліца. Як мінімум Сяргей ні ў чым немцу не саступаў. Хоць адразу было зразумела, што бой арганізавалі пад зорнага Роберта Штыгліца, і перамагчы беларус мог толькі накаўтам.

Да дзявятага раўнду байцы нанеслі адно аднаму істотныя страты — рассячэнні і гематомы, — але Хаміцкі быў больш напорыстым і меў лепшы адсотак чыстых сілавых удараў.

У канцы дзявятага раўнду наш баксёр правёў некалькі паспяховых атак і на апошніх секундах адправіў Штыгліца ў накдаўн. Аднак польскі суддзя Збігнеў Лагаш выставіў сітуацыю так, што немец нібыта паслізнуўся. Тым не менш, стала зразумела, што за тры раўнды, якія засталіся, Хаміцкі падбярэ да саперніка ключы і лясне. Штыгліц быў дэкласаваны і прабіты. І тут у справу ўмяшаўся той жа польскі рэферы-фантазёр. У самым пачатку 10 раўнду ён нечакана  спыніў двубой праз…адматаныя тэйпы на пальчатках Хаміцкага. Нашага баксёра знялі з бою, прысудзілі яму з незразумелых прычынаў тэхнічны накаўт і аддалі наш пояс інтэркантынентальнага чэмпіёна WBO Роберту Штыгліцу.

У дадзены момант Сяргей Хаміцкі знаходзіцца ў Швейцарыі. Баец вельмі засмучаны, але такое цяпер стаўленне да беларусаў. Праект “Байцоўскі ген” будзе сачыць, ці падрыхтуюць чыноўнікі ад беларускага спорту адэкватны адказ на бяспраўе, якое адбылося ў нямецкім Дасаў.

На адрас партала budzma.by  і нашым партнёрам прыходзяць лісты, каментары і фотаздымкі, дзе людзі падтрымліваюць Сяргея Хаміцкага. Публікуем адну з такіх картак.

Праект “Байцоўскі ген” будзе працягваць сачыць за лёсам нашага выбітнага баксёра і жадае яму духоўнай моцы.

 

Чытайце таксама:

Крыніца: budzma.by

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты