Tribuna/Футбол/Блогі/Роўна 34 гады таму Сяргей Алейнікаў узяў Кубак Італіі. Беларус правёў ў асноўным складзе «Ювентуса» ўсе матчы турніру

Роўна 34 гады таму Сяргей Алейнікаў узяў Кубак Італіі. Беларус правёў ў асноўным складзе «Ювентуса» ўсе матчы турніру

Настальгія

Аўтар — Sam_Na_Sam
25 красавіка, 08:33
Роўна 34 гады таму Сяргей Алейнікаў узяў Кубак Італіі. Беларус правёў ў асноўным складзе «Ювентуса» ўсе матчы турніру

У серыі А 1989/90 «Ювентус» не бліскаў. Заняў усяго толькі чацвёртае месца, прапусціўшы наперад «Інтэр», «Мілан» і чэмпіёнскі «Напалі» Марадоны. Але ў Кубку Італіі «зебры» не заўважалі нікога на сваім шляху. Так, спачатку супернікі былі даволі сціплыя. А вось у канцы пад чорна-белым катком апынуліся і «Сампдорыя», і «Рома», і будучы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў «Мілан». Для беларуса Сяргея Алейнікава гэта быў першы сезон у Італіі, але яму даверылі правесці ўсе матчы Кубка ў асноўным складзе, хаця канкурэнцыя ў «Ювентусе» была высокая. Многія прозвішчы з агляду вырашальнай гульні ў адказ, якая адбылася 25 красавіка 1990 года, напэўна, будуць вам знаёмыя.

З таго часу нікому з беларусаў не пакараўся гэты трафей. І наўрад ці дасягненне Алейнікава будзе паўторана ў бліжэйшы час.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты