Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Што ўхваляюць футбалісты, якія падпісваюцца за рэжым (чакаецца пад 200 гульцоў): катаваннi (былi ж супраць!), палiтвязнi, загiнулыя, недатыкальнасць сiлавiкоў

Што ўхваляюць футбалісты, якія падпісваюцца за рэжым (чакаецца пад 200 гульцоў): катаваннi (былi ж супраць!), палiтвязнi, загiнулыя, недатыкальнасць сiлавiкоў

26 апреля 2021, 04:00
7
Што ўхваляюць футбалісты, якія падпісваюцца за рэжым (чакаецца пад 200 гульцоў): катаваннi (былi ж супраць!), палiтвязнi, загiнулыя, недатыкальнасць сiлавiкоў

Перыядычна мы на «Трыбуне» заходзім на сайт са спісам падпісантаў прарэжымнага ліста – так, для надзейнасці згадак у матэрыялах. Але 24 красавіка нас чакаў сюрпрыз – старонка, на якой ужо пару месяцаў былі толькі адзінкавыя абнаўлення, папоўнілася прыкметным масівам прадстаўнікоў белфутбола.

Пэўна, гэта не канец. Экс-прэс-сакратар «Крумкачоў» Раман Шаўцоў (той самы, што сышоў з хакейнага «Дынама» пасля гісторыі з датэрміновым галасаваннем) заявіў, што ліст ужо падпісалі прыкладна 100 футбалістаў (у спісах іх пакуль менш), а ў клубы прыйшла разнарадка (!) на мінімум 12 футбалістаў – атрымліваецца, подпісаў чакаецца пад 200. Па звестках Шаўцова, гульцоў палохаюць арміяй (кіраўнік АБФФ раней быў ваенкамам, угу) або невыкананнем прэміяльнай часткі іх кантрактаў.

За што ж, па сутнасці, падпісваюцца гульцы?

Рэжым прымусіў прайсці дзясяткі тысяч людзей мірнага пратэсту праз Акрэсціна і іншыя ізалятары. З’яўляюцца ўсё новыя і новыя сведчанні аб катаваннях за кратамi. Футбалісты там таксама пабывалі – у тым ліку Антон Сарока з БАТЭ, што не перашкодзіла некалькім яго аднаклубнікам выбраць іншы бок.

Сярод падпісантаў апынуліся і тыя, хто раней выступаў супраць гвалту. Толькі афіцыйных заяў пра яго з боку сілавікоў пададзена без малога 2000 – быццам у пустэчу. А шмат хто проста пабаяліся заяўляць пра такое – бо сістэма можа атакаваць з новай сілай. Беларускія футбалісты паддаліся ёй за меншае.

Чатыры сотні беларусаў, якія хацелі пераменаў, прайшлі цi i зараз праходзяць праз тое, з чым армія наўрад ці параўнаецца. Мы вымушаны радавацца таму, што хаця б нейкая частка з гэтых людзей ужо не за кратамі – проста зараз у краіне 357 палітвязняў.

А амаль тры дзесяткі чалавек знаходзяцца за кратамі ўжо больш за восем месяцаў, а то і блiзка да году. Яны з-за жадання стварыць запаветную «краіну для жыцця» цяпер пазбаўленыя магчымасці займацца любімымі справамі. Захар Волкаў прыкладна з таго ж часу не можа толькі аднаго – гуляць у футбол на прафесійным узроўні. Зараз і яго подпіс за рэжым у спісе – няўжо ён спадзяецца, што «тэрмін» паменшаць?

Ёсць тыя, каго ўжо не вярнуць. Але і трагічныя гісторыі Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Аляксандра Віхора, Канстанціна Шышмакова і футбольных фанатаў Арцёма Парукова і Мікіты Крыўцова кранаюць не ўсіх.

Былі і іншыя страты. Самая рэзанансная – Раман Бандарэнка, які проста хацеў, каб невядомыя, падобныя да вядомых спартсменаў, пакінулі ў спакоі бел-чырвона-белыя стужкі каля яго дома. У беларускага грамадства быў вялізарны водгук. А ў белфутбола?

Пры гэтым вінаватымі сiстэма прызначае загінулых. Сілавікі ў ёй недатыкальныя – атрымлiваецца, прадстаўнікі белфутбола сваім подпісам і з гэтым пагаджаюцца.

Ці варты подпіс адносінаў з галоўнымi заўзятарамi, калі яны байкатуюць матчы з-за сітуацыі ў краіне? Мабыць, для кагосьці служба страшнейшая за людскую памяць, а грошы даражэйшыя.

Нарэшце, не пярэчаць падпісанты і таму, каб што-небудзь здарылася з тымі, хто даносіць іх голас да аўдыторыі. Нядаўна камізэлька «Прэса» перастала абараняць на акцыях афіцыйна, але і да гэтага рэпрэсій хапіла, каб адпаведны рэйтынг сустрэў краіну на дне. У рэшце рэшт, мы пішам гэты пост на заблакаваным усё яшчэ незразумела за што сайце.

Не, мы не заклікаем абдумацца ці распавядаем пра мараль. Як напісаў той жа Шаўцоў, выбар ёсць заўсёды, і футбалісты яго зрабілі. Няхай. Проста цікава: у кім яшчэ прыхільнікам гульні здарыцца расчаравацца?

***

Сёння, у нядзелю, сайты TUT.BY, «Анлайнер» і «Трыбуна» адмыслова выдаюць тэксты па-беларуску, каб нагадаць і сабе, і сваім чытачам пра тое, якое вялізнае значэнне мае беларуская мова для нацыянальнай культуры і для фарміравання беларускай нацыі. Вось iншыя гісторыі, пра якія «Трыбуна» распавядае сёння па-беларуску:

Сацыяльныя сеткі «Трыбуны» сёння таксама вядуць па-беларуску – далучайцеся да нас у Telegram, Instagram, УКантакце, Facebook, Twitter.

Вось якія беларускамоўныя гісторыі можна пачытаць на TUT.BY:

А вось якія тэксты падрыхтаваў «Анлайнер»:

Другие посты блога

Все посты