Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Афіцыйны сайт Дынама Брэст можна чытаць на арабскай, кітайскай, польскай, англійскай і рускай мовах, але не па-беларуску

Афіцыйны сайт Дынама Брэст можна чытаць на арабскай, кітайскай, польскай, англійскай і рускай мовах, але не па-беларуску

Афіцыйны сайт Дынама Брэст са жніўня можна чытаць на 4-х мовах нацыянальных меншасцяў Беларусі - да рускай мовы дадалася арабская, польская і англійская. У хуткім часе плануецца з’яўленне старонкі на кітайскай мове. Для беларускай мовы, першай дзяржаўнай мовы Беларусі ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі, нацыянальнай мовы 83% жыхароў Беларусі, месца не знайшлося.

Автор — Ігар Случак
15 августа 2017, 11:29
5
Афіцыйны сайт Дынама Брэст можна чытаць на арабскай, кітайскай, польскай, англійскай і рускай мовах, але не па-беларуску

Афіцыйны сайт ФК Динамо Брест / FC Dynamo Brest са жніўня можна чытаць на 4-х мовах нацыянальных меншасцяў Беларусі - да рускай мовы дадалася арабская, польская і англійская. У хуткім часе плануецца з'яўленне старонкі на кітайскай мове.

Для беларускай мовы, першай дзяржаўнай мовы Беларусі ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі, нацыянальнай мовы 83% жыхароў Беларусі, месца не знайшлося.

Варта памятаць і не блытаць розныя тэрміны: ёсць дзяржаўная мова, ёсць замежная, ёсць нацыянальная, ёсць родная, ёсць мова нацыянальнай меншасці і гэтыя катэгорыі як могуць супадаць, так могуць і не перасякацца ў адным носьбіце мовы.

Неабходна разумець, што нацыянальнай мовай рускамоўнага беларуса усё роўна застаецца беларуская мова, што б ён асабіста на гэты конт не думаў.

Беларускамоўныя версіі ёсць у Вышэйшай лізе толькі ў Тарпеда-БелАЗ, ФК Нёман ГроднаФК Динамо Минск, але ў тых, у каго толькі руская, сапраўды няма ні кітайскай, ні арабскай, ні польскай - тут мы бачым прынцыповае ігнараванне беларускай мовы, бо ў дадзеным выпадку нельга спісаць адсутнасць беларускамоўнай версіі на недахоп рэсурсаў.

Дарэчы, калі была зраблена польскамоўная версію сайту, то можна было ўжо і наагул змяніць назву клюуба на "Рух" (Ruch) ці "Пагоню" (Pogoń), якія брэсцкія калектывы мелі за польскім часам.

Само па сабе выклікае заклапочанасць тое, што клуб абазваў свой горад Бржэпшчям на польскай мове. Хапіла нацыянальнай годнасьці на "крэсовую" назву.

"Савушкін прадукт", Граніт-Мікашэвічы, зараз вось Дынама-Брэст дадалося - нешта не тое творыцца на Берасцейшчыне ... І думаць наконт супадзення не варта.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты