Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда – Ашмяны. Гісторыя супрацьстаяння

Тарпеда – Ашмяны. Гісторыя супрацьстаяння

Суботні матч 18-га тура застаецца чакаць зусім нядоўга. А мы тым часам склалі для Вас усю гісторыю супрацьстаяння мінскага Тарпеда і ФК «Ашмяны», якая пачала, як не дзіўна, яшчэ ў часы выступаў абодвух клубаў у чэмпіянаце сталіцы (d4).

Автор — Аўтазаводзец
9 сентября 2016, 12:47

Пачаць гісторыю супрацьстаяння мінскага Тарпеда і ФК “Ашмяны” неабходна з інфармацыі аб заснаванні клуба нашых супернікаў.

Першапачаткова сённяшні футбольны клуб з г. Ашмяны базаваўся ў Мінску і пачаў сваё жыццё ў 2012 годзе пад назвай “Славянін”. Менавіта з гэтай камандай тады ўпершыню сустрэліся сталічныя аўтазаводцы.

Сезон 2013 г. 2 кастрычніка. Чэмпіянат Мінска (d4).

Нагадаем, што ў той час Тарпеда было прадстаўлена ў чэмпіянаце сталіцы (d4).

У 2012-ым годзе дастаткова цяжка было ўявіць, што нашы клубы сустрэнуцца праз некаторы час ужо ў 2-ім дывізіёне Беларусі.

Апошні матч у сезоне 2013. Заўзятары Тарпеда і каманда пасля гульні.

У 2015-ым г. былы ФК “Славянін” пераязджае са сталіцы ў г. Ашмяны і змяняе сваю назву ў гонар горада, які пачынае прадстаўляць на футбольнай мапе нашай краіны. Першая сустрэча футбольнага клуба “Ашмяны” і мінскага Тарпеда адбылася ў мінулым сезоне 2015 г. ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2015 г. 2 лістапада. Другая ліга. 24 тур.

10 кастрычніка Чорна-Белыя фактычна разграмілі на выездзе нашых супернікаў з буйным лікам 0:5. Але ўжо ў Мінску 7 лістапада матч 25-га тура тарпедаўцы і ФК “Ашмяны” завяршылі з нічыйным лікам 2:2. Адзначым, што ў абодвух гульнях галы ў браму ашмянскай каманды забіў 13-ты нумар Тарпеда, нападнік Максім Шкураценка.

Сезон 2016 г. 5 тур. Фота выдання “Ашмянскі веснік”

У сезоне 2016 г. мінскае Тарпеда сустракалася з ФК “Ашмяны” увесну 14 траўня. Гэта быў матч 5-га тура і тады аўтазаводцы атрымалі перамогу 0:1, дзякуючы прыгожаму голу на 85 хв. Яўгена Марозава.

Відэа гола:

18 тур. Першая ліга Беларусі.

ПФК ТАРПЕДА МІНСК vs ФК АШМЯНЫ

Стадыён “Тарпеда” (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская)

Пачатак у 16:15 | Квіток: 1 бел.руб.

Запрашаем усіх заўзятараў на гульню Чорна-Белых!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты