Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Саўдаўская Аравія. Сцюарды: Алонса, Расэл і зноў Алонса

Саўдаўская Аравія. Сцюарды: Алонса, Расэл і зноў Алонса

20 сакавіка 2023, 21:15
1
Саўдаўская Аравія. Сцюарды: Алонса, Расэл і зноў Алонса

Гран-пры Саўдаўскай Аравіі "Рэд Бул" зноў першы, а "Астан" галоўны з астатніх

Сказаць, што вынікі гран-пры Саўдаўскай Аравіі не здзівілі нікога - не сказаць амаль нічога. Ад першай і да трэцяй практыкі топ тры выглядала: VER, PER, ALO у розных канфігурацыях, і толькі праблемы Макса у кваліфікацыі дазволілі Леклеру патрапіць на другое месца, а пасля адкаціцца на 12-ае, праз замену элементаў блока электронікі, які стаў трэцім ужо на другім этапе (фанатаў Скадэрыі чакае цяжкі год).

Такім чынам Перэс стартаваў з поўлу, каля яго пачынаў Алонса, а Расэл на "Мэрсэдэсе" падняўся на трэцяе стартавае месца.

Няглядзячы на правалены старт, "Рэд Бул" даў магчымасць Перэсу вярнуцца на першы радок яшчэ да таго як Алонса паехаў на пітс-стоп і адбываць штраф за неправільную стартавую пазіцыю (хіба іспанец вырашыў падтрымаць свайго былога партнера з "Альпін" Эстэбана Акона з яго пакутамі ў Бахрэйне, хаця і гэты штраф ужо не выглядаў такім відавочным, як у француза на першым этапе).

Праблемы, якія здарыліся ў Ланса Строла і яго "Астана" выклікалі машыну бяспекі і шэраг піт-стопаў, дадзенай магчымасцю скарысатўся і партнер Ланса. І вось, адбыўшы штраф, Алонса паехаў змагацца за другую пазіцыю, хаця Ферстапен, стартаваўшы 15-м ужо дыхаў у спіну: абыйшоў Расэла і наганяў іспанца.

На 24-м коле адбылося чаканае: Макс без асаблівых праблемаў прайшоў Алонса і паехаў наганяць Перэса (але мы ведаем здольнасці Чэка на вулічных колах, таму інтрыга амаль знікла).

На 28-м коле адбыўся мой асабісты боль: Албон сыйшоў праз праблемы з тармазамі, хаця падавалася, што таец чарговы уікэнд можа патрапіць у пункты, чарговы раз прадэманстраваўшы амбіцыі "Уільямса" не быць астатняй камандай у пелатоне.

Барацьба сярод пілотаў у той момант амаль скончылася: толькі Цунода змагаўся з Магнусенам за шчаслівы пункт, і Сарджэнт, пасля няўдалай кваліфікацыі, зладзіў сваю гонку з "Макларэнамі" (яшчэ адныя спачуванні фанатам другой найстаршай каманды ў пелатоне).

Нейкія рухі сярод каманд, якія былі ў барацьбе ("Рэд Бул" прабач, але пісаць пра каманду, якая вязе трэцяму месцу 15 секунд нецікава) пачаліся, калі Расэл атрымаў загад узняць тэмп, бо "Мэрсэдэс" лічыў, што Алонса можа атрымаць штраф у пяць секундаў за няправільнае адбыццё штрафу на піт-стопе (зноўку акт салідарнасці з Аконам?). Але загад націснуць і ехаць хутчэй атрымаў і іспанец, і хутка зрабіў патрэбную розніцу большую чым 5 секунд.

Подыум зноўку быў з дублем аўстрыйцаў і "Астанам" на трэцім радку. Падавалася, што Аравія цалкам паўтарыць лёс Бахрэйну з "трыма "Рэд Буламі", як сказаў Перэс пасля перашага этапу, на трох першых пазіцыях.

Вось тут і прыйшлі сцюарды: далі Алонса 10 секунд і забралі кубак, які, дарэчы, іспанец ужо атрымаў. Трафей атрымаў Расэл і "Мэрсэдэс". Тут у справе з'явіліся юрысты "Астана", якія аргументавалі, што падсоўванне і дотык дамкрата машыны падчас штрафу не быў вызначаны, як пачатак працы на піт-стопе, адпаведна і штраф за такое даваць нельга. Сцюарды згадзіліся з такім аргументам і павярнулі трафей Алонса, а для іспанца гэты подыум стаў 100-м. Хэпі-энд!

Пасля двух этапаў першым ідзе Ферстапен, які лідаруе толькі дзякуючы найхутчэйшаму апошняму колу, другім прыстасаваўся Перэс, Алонса - трэці, толькі пасля першай тройкі пачынаецца сапраўдная барацьба:

У Кубку канструтараў "Рэд Бул" выступае ў асабістай лізе, не маючы пункта толькі за найхутчэйшае кола на этапе ў Бахрэйне, другое і трэцяе месца дзеляць "Астан Марцін" і "Мэрсэдэс", але трэба заўважыць, што "Астан" атрымаў ачкі з трох машын на двух этапах, а "срэбраныя стрэлы" свае пункты сабіралі з чатырох балідаў:

Цяпер чакаем Аўстралію, можа нас чакаюць чарговыя цуды, як у 2022, калі Албон ехаў усё Гран-пры на адным каплекце харду, а можа "Макларэн" прывязе аднаўленні і наканец перастане выглядаць абсалютна найгоршай камандай сезону, а можа Перэс пакажа зубы і мы ўбачым паўтор дуэлі Хэмілтан - Росберг у фармаце Ферстапен - Перэс. На жаль не бачна толькі канкурэнтаў для "Рэд Була" з іншых камандаў.

Аўстралія 31 сакавіка - 2 красавіка, павінна быць цікава.

***