Tribuna/Баскетбол/Блогі/Сныціна заявіла, што ў яе ёсць жонка – яна з тэатра і прайшла катаваннi Акрэсціна ў 2020-м

Сныціна заявіла, што ў яе ёсць жонка – яна з тэатра і прайшла катаваннi Акрэсціна ў 2020-м

Рэдкі камінг-аўт у белспорце.

Аўтар — Tribuna.com
30 верасня, 23:59
1
Сныціна заявіла, што ў яе ёсць жонка – яна з тэатра і прайшла катаваннi Акрэсціна ў 2020-м

30 верасня на YouTube выйшаў выпуск кулінарнага шоу кіраўніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна. Госцем у ім выступіла беларуская свабодная баскетбалістка Кацярына Сныціна – яе Халезін пачаставаў блінамі з капустай і прапанаваў здагадацца, чаму прыгатаваў менавіта іх. Сныціна давала агульныя адказы, але Халезін не здаваўся ў сваіх намёках – і Кацярына ўсё ж выдала нечаканую для гледачоў фразу: «Такая справа, што гэта любімыя блінцы маёй жонкі». І тут жа аднесла блін жанчыне за кадрам, пасля чаго сказала: «Спачатку накармі жонку, потым паясi сам».

Такім чынам, Сныціна як бы незнарок зрабіла тое, што прынята зваць камінг-аўтам – раней яна ніколі адкрыта не прызнавала, што знаходзiцца ў адносінах з чалавекам свайго полу. Але ў далейшай размове з Халезіным баскетбалістка расказала, што яе сям'я і сябры заўсёды ведалі, што яна сустракаецца з дзяўчатамі. Расказваць пра гэта адкрыта Сныціна, паводле яе слоў, не хацела з-за «атмасферы ў Беларусі» – зараз спартсменка лічыць, што грамадства стала «больш гатовым» да гэтага.

– Усё ідэальна супала. Я сустрэла Надзю, сустрэла яе ў Лондане, які лічу самым вольным горадам. Сустрэла ў 37, як быццам у самы стабільны момант майго жыцця, калі я зразумела, хто я, чаго я хачу, як я хачу ўсяго гэтага дабіцца.

[Тым, хто не гатовы прымаць сітуацыю,] мне хочацца з Лондана перадаць атмасферу, што гэта маё жыццё – вам не павінна быць усё роўна? Я дзялюся гэтым не для таго, каб даведацца пра вашае меркаванне, а таму што хачу [падзяліцца]. Плюс я ніколі не адчувала такога канекту з вялікай колькасцю беларусаў. Карацей, мне добра, – сказала Кацярына.

Па ходзе справы Халезін сказаў, што Надзея з'яўляецца выканаўчым дырэктарам ягонага тэатра. А неўзабаве Сныціна паказала сваю выбранніцу ў Instagram – і яе асоба ўжо не выклікала сумненняў.

Надзея Бродская ўжо больш за 10 гадоў працуе ў дырэкцыі тэатра – і практычна столькі ж знаходзiлася ў адносінах (калі яны скончыліся, незразумела) з рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра Святланай Сугака, якая фактычна прывяла туды Бродскую. Надзея казала, што столькі гадоў працуе на адной пазіцыі, таму што «добрая ў тым, што робіць, і няма амбіцый».

Увечары 9 жніўня 2020-га, праз пару дзён пасля 10-й гадавіны адносін, Сугака і Бродская былі затрыманыя сілавікамі Лукашэнкі каля аднаго з выбарчых участкаў і кінутыя на Акрэсціна. Там пара правяла трое сутак у нечалавечых умовах – у чатырохмясцовай камеры без туалета і вады знаходзілася 36 жанчын, якіх «ахоўнікі» прымушалі распранацца дагала, проста каб пазабаўляцца. Яшчэ двое сутак прыйшлося прабыць у жодзінскай турме – потым Сугака і Бродскую ўсё ж выпусцілі на волю.

Святлана Сугака (злева) і Надзея Бродская

У жаночым беларускім баскетболе аднаполыя адносіны – не рэдкасць. Пра гэта «Трыбуна» пісала яшчэ ў 2017-м – але паразмаўляць на тэму ўжо тады пагаджаліся толькі ананімна. Белспорт і зараз застаецца вельмі гамафобным.

Мы змаглі ўспомніць толькі адзін выпадак да кейса Сныцінай, калі які-небудзь чалавек з белспорту адкрыта прызнаваў аднаполую сувязь. У 2016-м са сваёй амерыканскай аднаклубніцай Кейшай Горы пачала сустракацца баскетбалістка Таццяна Ліхтаровіч. Тыя адносіны працягнуліся пару гадоў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты