Дакладна не сёння: у Венгрыі брамнік сапсаваў дзень нараджэння маленькага фаната супернікаў. Іспанскі сорам!
Вось гэта прыкол!
У гонар дня нараджэння маленькага фаната венгерскага клуба «МТК» гульцы клуба дазволілі яму сімвалічна пачаць гульню.
Усе футбалісты каманды суперніка з "Дыяшдзьера" спыніліся і далі яму прайсці да брамы, але брамнік каманды Жомбор Сенка меркаваў па-іншмаму.
Ён двойчы не даў забіць хлопчыку - спачатку проста адбіў удар, а потым, пасля дабівання, выбіў мяч на цэнтр поля, за што адразу быў асвістаны гледачамі на трыбунах.
Пазней, брамнік паведаміў, што шкадуе пра інцыдэнт і ўжо хоча зрабіць усё магчымае, каб загладзіць сваю віну.
Клуб варатара запрасіў хлопчыка на сваю хатнюю гульню. Там яму дазволяць зноў выйсці на поле і ўсё ж ажыццявіць сваю мару.
«Я жадаю яму ніколі не адмаўляцца ад сваёй мары і змагацца за кожны мяч гэтак жа ўпарта, як ён гэта рабіў у панядзелак увечары», – пракаментаваў гэтую сітуацыю галкіпер.