Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Гулец брэсцкага «Дынама» здаваў залік у ВНУ на «Брэсцкім», дзе адбыўся яго дэбют у футболе. Як думаеце, дапамагло?
Фота

Гулец брэсцкага «Дынама» здаваў залік у ВНУ на «Брэсцкім», дзе адбыўся яго дэбют у футболе. Як думаеце, дапамагло?

І такое бывае.

Аўтар — Alex Zagorski
11 кастрычніка, 17:42
Гулец брэсцкага «Дынама» здаваў залік у ВНУ на «Брэсцкім», дзе адбыўся яго дэбют у футболе. Як думаеце, дапамагло?

Якіх толькі неспадзяванак не бывае ў беларускім спорце. Вядомы факт, што чыста футбольных стадыёнаў у краіне можна пералічыць па пальцах: часцяком там жа займаюцца ДзЮСШ па лёгкай атлетыцы, а кудысьці пускаюць і звычайных аматараў спорту. Але каб здаваць залік у ВНУ на арэне, дзе адбыўся твой дэбют у дарослым футболе...

Менавіта такая гісторыя здарылся з 19-гадовым абаронцам брэсцкага «Дынама» Іллём Багдановічам. 2 верасня 2022 года ён упершыню згуляў у вышэйшай лізе, калі выйшаў на поле АСК «Брэсцкага» на 93-й хвіліні матчу супраць «Мінска» (3:1), замяніўшы Міхаіла Гардзяйчука. А праз год, 11 кастрычніка, прэс-служба берасцейцаў падзялілася фота, на якім Багдановіч здае залік па штурханні ядра на хатняй арэне «Дынама».

– Нашыя маладыя футбалісты занімаюцца не толькі трэніроўкамі і матчамі, але і атрыманнем вышэйшай адукацыі.

Частка вучобы – здача залікаў, чым яны і займаюцца, але толькі не ў звыклых аўдыторыях, а на «Брэсцкім», – напісалі ў афіцыйным Telegram-канале «Дынама» Брэст.

Усяго на дарослым узроўні Багдановіч правёў два матчы: адзін вышэйзгаданы супраць «Мінска» ў мінулым годзе, а другі – матч супраць БАТЭ (0:4) 3 верасня бягучага года. У ім малады абаронца з'явіўся на поле на 84-й хвіліне.

Таксама на рахунку Багдановіча 37 матчаў у чэмпіянаце дубляў за сканаўшы «Рух» і брэсцкае «Дынама», у якіх ён два разы адзначаўся галамі і зарабіў 10 жоўтых картак.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты