Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Пра найлепшага футбаліста ЧБ-2021 ёсць рэп – гулец нават зняўся ў клiпе з купай захопленых дзяцей

Пра найлепшага футбаліста ЧБ-2021 ёсць рэп – гулец нават зняўся ў клiпе з купай захопленых дзяцей

Вы дакладна запомнiце, як правiльна яго называць.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
5 лютага 2023, 09:02
1
Пра найлепшага футбаліста ЧБ-2021 ёсць рэп – гулец нават зняўся ў клiпе з купай захопленых дзяцей

А вы ведалі, што існуе рэп пра найлепшага футбаліста чэмпіянату Беларусі? Гучыць неверагодна, але такое сапраўды ёсць! У сакавіку 2022 года гамбійскі рэпер Meyo Savage выпусціў кліп на песню Dembo Darboe, якая, як няцяжка здагадацца, прысвечана былому гульцу салігорскага «Шахцёра» і форварду зборнай Гамбіі.

На дадзены момант кліп на трэк у стылі drill (паджанр хіп-хопа) з самiм гульцом, якi чаканiць мяч са сцягам Радзiмы ў руках, i купай захопленых дзяцей сабраў 8 тысяч праглядаў. Качае – i дапамагае назаўжды запомнiць: не Дэмбо Дарбо, а Дэмба Дарба!

Нагадаем, што па выніках сезона-2021 Дарба стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі (19+8 па «гол+пас») і найлепшым гульцом чэмпіянату. 2 жніўня 2022 года форвард перайшоў з «Шахцёра» у «Аль-Наср» з ААЭ, за трансфер футбаліста салігарчане атрымалі 1,5 млн еўра, яшчэ iм належыць 20% ад наступнага продажу гульца. Нядаўна Дарба перайшоў у «Астану» на правах арэнды.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты