Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Беларускі Д3 зноў паказвае «клас». Антуражныя фота з гістарычнага матчу ў Мсціславе – у шоку было нават табло «Ляхавіцкіх волатаў»
Фота

Беларускі Д3 зноў паказвае «клас». Антуражныя фота з гістарычнага матчу ў Мсціславе – у шоку было нават табло «Ляхавіцкіх волатаў»

Найлепшая ліга свету, не інакш.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
8 траўня 2023, 19:22
Беларускі Д3 зноў паказвае «клас». Антуражныя фота з гістарычнага матчу ў Мсціславе – у шоку было нават табло «Ляхавіцкіх волатаў»

6 траўня ў адным з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі Мсціславе (першае згадванне ў летапісах – 1156 год) адбылася знакавая футбольная падзея. У горадзе ўпершыню ў гісторыі згулялі матч беларускага Д3: мясцовая «Віхра» ў 1-м туры Усходняй зоны Магілёўскага дывізіёна прымала леташняга пераможцу рэгіянальнага этапу – «Горкі». І поспеху, прадказальна, не адбылося – буйная параза 0:15 пры родных трыбунах... Але пачакайце, якія трыбуны?

На стадыёне ў Мсціславе іх проста няма. Вось як за матчам назіралі гледачы:

Ды і лаваў для запасных таксама няма – футбалісты наўпрост сядзелі на прынесеных крэслах. Нават не ўсім хапіла месцаў:

А паглядзіце на гэткія кутнія сцяжкі:

Ну і куды ж без трэндаў цяперашняга Д3 – афіцыйныя асобы матчаў сядзелі за драўлянымі столікамі:

Але адзначым табло, якое, як можна ўбачыць, на стадыёне ў наяўнасці. Тут Мсціслаў мае перавагу над брэсцкімі Ляхавічамі (вось як выглядае табло тамака – раз, два).

Калі нехта па-ранейшаму называе «найлепшай лігай свету» расійскую ФНЛ (якая ўжо і не ФНЛ, а першая ліга), яму трэба пераабувацца, бо лепей за беларускі Д3 няма нічога – і гэта факт!

Чытайце таксама:

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты