Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» далучыўся да трэда ў Twitter і паказаў архіўныя фота таго, як можна лёгка сумяшчаць падтрымку каманды і любімую працу

Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» далучыўся да трэда ў Twitter і паказаў архіўныя фота таго, як можна лёгка сумяшчаць падтрымку каманды і любімую працу

Нават надвор'е не перашкода.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
21 чэрвеня, 17:07
Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» далучыўся да трэда ў Twitter і паказаў архіўныя фота таго, як можна лёгка сумяшчаць падтрымку каманды і любімую працу

Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» Раман Шаўцоў паўдзельнічаў у трэдзе Twitter «Скіньце фота, дзе вы робіце сваю працу».

Журналіст выклаў на сваёй старонцы некалькі архіўных фота з часоў працы ў складзе мінскай каманды. Працаваць даводзілася ў «экстрымальных» умовах, але ён не шкадуе і ўспамінае той час з усмешкай.

Фота 1 – даждлівае:

– Нешта я раптоўна вырашыў далучыцца, і ў мяне ёсць такое з «Крумкачоў». Так што вось вам крутое фота, на якім я раблю сваю працу. Крутое, таму што гэта адбываецца ў моцную залеву, якая перайшла ў град, – піша Шаўцоў.

Фота 2 – сямейнае:

– «Крумкачы» мне даравалі некалькі такіх фотак. Вось, напрыклад, тыповы я падчасу матчу «Крумак»: вяду анлайн, сам знаходжуся на фан-сектары і ахвотна штосьці раву.

Фота 3 – марозлівае:

– Фотка з перадсезонкі, калі ў -10 трэба працаваць. Але яна не крутая, а смешная, бо давялося адломаную (да мяне, праўда!) сядушку ўсталяваць наўпрост на сугроб, каб весці анлайн.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты