Усе навіны

Жонка Марэза – пра жыццё ў Саудаўскай Аравіі: «Людзі настолькі ветлівыя, не параўнаць з Вялікабрытаніяй»

14 лютага, 19:01

Тэйлар Уорд, жонка вінгера «Аль-Ахлі» Джыда Рыяда Марэза расказала пра жыццё ў Саудаўскай Аравіі.

«Пакуль адчуванні выдатныя. Вядома, тут няма алкаголю, таму я не змагу выпіць куфель віна! Шчыра кажучы, там лепей, чым я першапачаткова думала. Калі прыехала туды ўпершыню, убачыла Nando's (сетка ўстаноў хуткага харчавання – заўв.). Я падумала: «Я такая шчаслівая, што ў іх ёсць Nandoʼs».

Атмасфера зусім іншая, больш расслабленая, ціхая і спакойная. У той час як у Манчэстэры жыццё вельмі насычанае – там адбываецца шмат усяго, і мы заўсёды ідзем куды-небудзь павячэраць і сустракаемся з сябрамі. Гэта, мабыць, тое, чаго мне не хапае больш за ўсё – сустрэч з сямʼёй і сябрамі, а не таго, чаго няма ў краіне.

Людзі настолькі ветлівыя – гэта стала вялізным шокам, наколькі ўсе былі добрыя. Гэта не параўнаць з Вялікабрытаніяй – тут зусім не так. Пакуль мне ўсё падабаецца, такое адчуванне, быццам я ў адпачынку, яшчэ не адчуваю, што я туды пераехала.

Я гавару гэта не проста так, мне сапраўды вельмі падабаецца. У нас нядаўна зʼявілася тут свая хата, так што я сапраўды застануся ў Джыдзе і нікуды больш не паеду. Тут ёсць выдатныя пляжы, магазіны, рэстараны. Не думаю, што ёсць патрэба кудысьці пераязджаць», – сказала Уорд.

У гэтым сезоне Марэз вызначыўся 9 галамі і 7 асістамі ў 20 матчах за «Аль-Ахлі» Джыда.