Усе навіны

Вячаслаў Герашчанка: «Дняпру» пакуль цяжка даюцца ачкі ў ЧБ»

8 траўня, 10:22

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падзяліўся меркаваннем аб старце сезона ЧБ.

Пасля 7 тураў каманда займае 11-е месца, у актыве 6 балаў.

– Можна было згуляць лепш, можна было горш, але атрымалася нешта сярэдняе. Недзе мы маглі набраць некалькі дадатковых aчкоў, але, на жаль, не атрымалася.

Пры гэтым згулялі з многімі сапернікамі з лідзіруючай групы. Гэта і «Славія», і «Нёман» і «Дынама-Мінск», якія прэтэндуюць на чэмпіёнства. Таму нашай маладой і нявопытнай камандзе пакуль цяжка даюцца ачкі. Старт атрымліваецца сярэдненькі.

– Выходзіць, што прайграваеце фаварытам, але бераце ачкі ў матчах з камандамі, якія роўныя па класе. Мабыць, сюды мы ўжо ўключаем сёлетні БАТЭ.

– Усё-такі думаю, што БАТЭ яшчэ разварушыцца. Але сапраўды такая тэндэнцыя пакуль праглядаецца.

– А калі гульню каманды разглядаць у адрыве ад выніку. Наколькі задаволены якасцю футбола, які паказвае «Дняпро», і ці атрымліваецца ў хлопцаў выконваць вашыя патрабаванні?

– Пакуль сістэмна гэта не атрымліваецца. Ёсць асобныя ўрыўкі, эпізоды, моманты, таймы. Вылучу апошні хатні матч з мiнскім «Дынама» ў плане арганізацыі гульні, абарончых дзеянняў. Пісьменна гулялі, не дазволілі мінчанам стварыць вялікай колькасці момантаў.

На тэорыі пасля матча разабралі з хлопцамі галы, звярнулі ўвагу на адрозненні ва ўзроўні майстэрства футбалістаў вышэйшай лігі і першай. Толькі дзесьці выключыўся з моманту, не дабег пару метраў – адразу варта пакаранне. Ад такіх каманд, як «Нёман» ці «Дынама-Мiнск», маментальна, – сказаў Герашчанка.