Tribuna/Футбол/Блогі/Экаактывіст, астматык, брат Самі Хедыры – яны склалі канкурэнцыю грандам і ідуць па чэмпіёнства ў Германіі

Экаактывіст, астматык, брат Самі Хедыры – яны склалі канкурэнцыю грандам і ідуць па чэмпіёнства ў Германіі

Цікавыя лёсы футбалістаў «Уніёна».

Аўтар — Бона Сфорца
27 лютага 2023, 09:50
Экаактывіст, астматык, брат Самі Хедыры – яны склалі канкурэнцыю грандам і ідуць па чэмпіёнства ў Германіі

Берлінскі «Уніён» – галоўная каманда-загадка гэтага сезону Бундэслігі. Яны усіх здзівілі адразу – у першых сями турах не прайгралі ніводнага матчу. У тым ліку «Баварыі».

Тады, напрыканцы верасня, мы дэтальна разабралі, як у іх гэта атрымліваецца, але нават найбольшыя прыхільнікі каманды наўрад ці маглі ўявіць, што роўна за 5 месяцаў з таго тэксту каманда працягне навязваць барацьбу «Баварыі» і дортмундскай «Барусіі» за чэмпіёнства.

Перад матчам-адказам з гегемонам, у якім берлінцы кінулі выклік, прапануем паглядзець на нейкія цікавыя лёсы футбалісаў і трэнера каманды. Магчыма, зараз – пік іх кар'еры.

Змяніў прозвішча на матуліну дзявочую, але рэгламент Бундэслігі быў супраць

Вы можаце памятаць Джордана Сібачо. Ён запальваў у «Янг Бойз» у ЛЧ, у тым ліку супраць «МЮ» і ледзь не перайшоў у «Дженоа» Андрэя Шаўчэнкі. Трансфер тады так і не адбыўся.

Ёсць адзін невялічкі нюанс: ён не зусім Сібачо. Джордан надае перавагу дзявочаму прозвішчу маці – Пефок. У тую гульню уступіла даволі заблытанае карэнне футбаліста: ён нарадзіўся у Вашынгтоне, сталіцы ЗША, вырас у Францыі, а маці родам з Камеруна. Для таго, каб ушанаваць сваіх камерунскіх продкаў, ён і ўзяў прозвішча Пефок. Пад ім Джордан дэбютаваў за зборную ЗША (у ЧС не ўдзельнічаў), з прозвішчам Пефок на футболцы ён граў і за «Янг Бойз».

Але ў Бундэслізе з гэтым узніклі праблемы: рэгламент не дазваляе выкарыстоўваць у межах лігі любыя клічкі ці імёны, якія адрозніваюцца ад афіцыйна задакументаваных. Менавіта таму на сайце ён запісаны поўным іменем Тэасонр-Джордан Сібачо, а на яго футболцы напісана імя – Джордан.

Калі прыхільнікі пачалі цікавіцца, чаму ж так, ён заявіў, што яму ўсё адно, як яго клічуць: «Сібачо? Пефон? Маё імя – Тэасон-Джордан Сібачо! Мае сябры клічуць мяне Джордзі, а мой найлепшы сябар – мая мая, таму я гуляю пад прозвішчам Пефок (або Джордан, бо яна дала мне гэта імя, а я не магу пазначыць Пефок) Лепш казаць Пефок, а не Сібачо, таму цяпер справа за вамі». Але назва яго акаўнта застаецца нязменна катэгарычнай: «Клічце мяне Пефок».

Мог скончыць кар'еру праз астму, рана загуляў і праваліўся ў «Джэнаа»

Што б скончыць згадкі пра «Джэнаа» у гэтым тэксце, адразу згадаем і пра венгра Андраша Шэфера. 23-х гадоўвы паўабаронца забяспечыў сябе месца ў аснаўной абойме каманды і пачаў рэгулярна выклікацца ў зборную.

Усяго гэтага магло не быць – у дзяцінстве яму дыягнаставалі астму, праз што ён мог ужо тады скончыць з футболам. І яшчэ ў акадэміі, дзе ён выхоўваўся, яго лічылі занадта слабым – маўляў, не роўня венгерскаму футболу. Але у МТК вырашылі скарыстацца адмовай папярэдняй акадэміі і даць хлопцу шанс у сябе. Пашчасціла з вылетам з новага дывізіёну – старыя гульцы пайшли, новыя не прыйшлі, і Шэфер разкрыўся.

Яго забралі ў «Дженоа» и не далі яму ніводнага шансу. Зноў. Толькі транзітам праз «Дунайска-Стрэду» ён змог трапіць у «Униён», дзе цяпер змагаецца за ЛЧ, а не боўтаецца ў Серыі Б.

Віцэкапітан – брат Сами Хедыры

Прынцыповасць дэрбі? Не бяда, калі дэрбі – берлінскае, а ваша прозвішча Хедзіра. Вы яшчэ пэўна памятаеце пра Самі Хедзіру – футбалиста «Реала» і «Юве», які пад завяршэнне кар'еры ў 2021-м прыйшоў у берлінскую «Герту» на паўгады, правёў 9 матчаў і канчаткова завяршыў.

Яго на 7 гадоў маладзейшы брат Рані за паўгады пасля таго перабраўся ў «Уніён» – прынцыповы супернік «Герты». Ужо другі сезон Хедзіра-малодшы ёсць адным з гульцоў каманды і адным з лідэраў – афіцыйна віцекапітан. Яшчэ ў 2013-м Рані распавядаў, што хоча згуляць «або з братам, або супраць яго», але Самі не дачакаўся берлінскага дэрбі літаральна некалькі месяцаў.

Але нават як бы з футболам штосьці не пайшло, то Рані б усё б адно знайшоў бы сабе працу: ён мае адукацыю мэнэджэра па продажам у спорце і фітнэсу. Маці вымусіла яго атрымаць гэтую асвету – здаецца, ёй аднаго футбаліста было б дастаткова.

Экаактывіст з адзнакай – грае пад 2-м номерам, каб нагадаць пра глабальнае пацяпленне

Нарвежаць Мартэн Тарсбю далучыўся да каманды з «Сампдорыі» толькі летам 2022-га, але ўжо змог атрымаць узнагароду у камандзе. Незвычайную – гэта прэмія «Малады спартсмен году» на цэрымоніі ўзнагароджання... прэміі Зялёнага спорту BBC. Ён яшчэ ў 2020-м заснаваў арганізацыю We Play Green, мэта якой – аб'яднаць футбалістаў і ўзмацніць супрацьдзеянее глабальнага пацяплення.

Яго кар'ера экаактывіста пачалася ў нідэрландскім «Херэнвене», дзе ён пераканаў клубы купіць гульцам ровары замест аўтамабіляў. А ў «Сампдорыі» ён змяніў свой нумар на 2, каб звярнуць увагу на мэты Парыжскага кліматычнага пагаднення – агульная сярэдняя тэмпература павінна вырасці ў гэтым стагоддзі не больш чым на 2 градусы Цэльсія. «Пасля гэтага ў нас была новая мэта – 1,5 градуса. Гэта яшчэ цяжэй і лепей, вядома. Я хацеў бы нанесці на футболку 1,5, але гэта немагчыма», – распавядаў тады Торсбю. З двойкай на спіне ён гуляе і за «Уніён».

Праз занятасць экаактывізмам Мортэн нават думаў пра завяршэнне кар'еры – проста не паспяваў сумяшчаць футбол і дзейнасць сваёй арганізацыі. Аднак, у рэшце рэшт, вырашыў дабіцца поспеху ў футболе і выкарыстоўваць гэтую платформу для распаўсюджвання сваіх ідэй.

Да яго арганізацыі як амбасадар ужо далучыўся легендарны экс-футбаліст «Рэала» Марсела.

Ніколі не гуляў у Бундэслізе да 30. «Уніён» узяў яго бясплатна пад аснову – і ён заззяў

Кевіну Бэрэнсу было ўжо 30, калі скончыўся яго кантракт з «Зандгаўсенам». Нападаючы за тры гады забіў усяго 20 мячоў за 68 матчаў у чэмпіянаце, нічога не паказвала на тое, што ён стане адным з важных складнікаў каманды Бундэслігі. У рэшце рэшт, у другой Бундэслізе ён дэбютаваў толькі ў 27 – да гэтага ўсю кар'еру гуляў у яшчэ ніжэйшых лігах.

І ўсё ж такі «Уніён» падпісаў яго ў 2021-м вольным агентам – лішніх нападаючых не бывае, а выжываць у лізе неяк трэба (наўрад ці хтосьці чакаў, што клуб другі сезон запар будзе змагацца за месца ў ЛЕ).

Цяпер ён – адзін з найлепшых гульцоў каманды: аформіў ужо 6 галоў у сезоне (больш толькі ў Шэралда Бэкера – 8). У прыватнасці, забівае і важныя: дапамог «Уніёну» выйсці ў чвэрцьфінал кубка супраць «Вольфсбурга» і забіў пераможны мяч «Вердэру». Асабліва яскрава яго зорка заззяла якраз у пачатку гэтага года – калі ў 7 матчах ён забіў 5 мячоў.

«Гэта вар'яцтва. Да мяне часта звяртаюцца былыя аднаклубнікі, з якімі я гуляў у рэгіянальнай лізе, і нагадваюць пра тыя часы», – распавядае Кевін. Клуб яго ўжо ўзнагародзіў за выдатную форму – нядаўна з ім працягнулі кантракт на невядомы тэрмін.

Патрэбны штатны пенальціст? Нясіце цэнтральнага абаронцу

Адной з прычын, чаму ў найлепшага бамбардзіра каманды Бэкера ўсяго 8 галоў, ёсць стаўка каманды на стандарты – часта можна ўбачыць, як мяч улятае ад абаронцы Даніла Дукі.

Але яго калега па абароне Робін Кнохе забівае інакш – з пенальці. Ён не капітан, і дакладна не форвард (звычайна да кропкі падыходзяць адны з гэтых роляў), але менавіта яму даверылі звышважныя ўдары. Вынік – з 6 яго мячоў тры былі забітыя з пенальці.

Асабліва важна гэта аказалася ў ЛЕ: калі ў мінулым сезоне «Уніён» нават не выйшаў з групы ЛК, то ў гэтым сезоне падняўся з групы ЛЕ. Усе вырашылі дзве перамогі 1:0 над «Мальмё» і «Брагай» – у абедзвюх адзіныя галы забіў Кнохе з пенальці. Ён жа і распачаў нядаўнюю сенсацыйную перамогу над «Аяксам» ударам з кропкі.

Капітан прыйшоў ва «Уніён» яшчэ ў 2014-м – змагацца за павышэнне з другой Бундэслігі

Правы фланг «Уніёна» заўсёды пад надзейнай абаронай. Імя яму – Крыстафер Трымель. Аўстрыец мог мець шматабяцаючую кар'еру – яго талент прызналі яшчэ ў 2009 годзе, калі ён гуляў за «Рапід» з Вены. Адтуль яго паклікалі ў зборную Аўстрыі, за якую ён тады згуляў 3 матчы. Але далей было зразумела, што трэба ісці на падвышэнне.

Так ён абраў «Уніён» у 2014-м – каманду, якая ніколі да гэтага не гуляла ў Бундэслізе. Доўгі час здавалася, што яна так і застанецца серадняком другой Бундэслігі. Ці варта казаць, што Трымель – адзіны з той каманды 2014-га, хто да гэтага часу ў складзе?

Затое рост з клубам дапамог вярнуцца ў зборную: упершыню пасля трох матчаў ён згуляў за яе ў 2019-м, праз 10 год пасля свайго дэбюту. Паспеў нават забіць Андоры ў адборы на ЧС.

А яшчэ дакладна стаў адной з легенд клуба – зараз ён трэці па колькасці матчаў за клуб (287) пасля Луца Гендэля і Тома Персіха, нядаўна абышоўшы яшчэ адну важкую фігуру ў гісторыі каманды – Торстэна Матушку, які скончыў якраз з прыходам Крыстафера. Улічваючы, што Трымель значную частку правёў зусім на іншым узроўні, яго ўжо можна лічыць найлепшым футбалістам у гісторыі клуба.

Трэнера выгналі з «Базеля» новыя ўладальнікі. Цяпер ён – прыклад іх бяздарнасці

Урс Фішэр ужо мае і досвед барацьбы за чэмпіёнства, і нават удзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Усё гэта швейцарац ужо паспеў прайсці з «Базелем», які трэніраваў у 2015-2017 гадах. Два чэмпіёнствы з двух, але не вельмі ўдалыя выступы у еўракубках у тагачасным «Базелі» лічыліся правалам (у першы сезон вылецеў у кваліфікацыі ЛЧ, у другі – апошняе месца ў групе турніру з «Арсеналам», «ПСЖ» і «Лудагорцам»). Паколькі каманда, здавалася, ужо дабілася ўсяго дома і не мела канкурэнтаў – таму трэба было паказваць штосьці яшчэ і ў Еўропе.

Менавіта з гэтым мысленнем новыя ўладальнікі, якія прыйшлі ў клуб у 2017-м, і вырашылі не працягваць кантракт з Фішэрам. У трэнера праблем не было – праз год ён узначаліў «Уніён», каб ужо ў першы сезон вывесці яго ў Бундэслігу. Часам наогул здаецца, што ён проста гуляе ў Football Manager, а мы ўсё – героі яго сэйва.

А што «Базель»? Новыя ўладальнікі аказаліся аб'ектам найбольшай крытыкі фанатаў, нарабілі кучу памылак, нападпісвалі футбалістаў відавочна не таго ўзроўню, яшчэ і з трэнерамі не адгадалі. Замена Фішэра Рафаэль Вікі пратрымаўся ў клубе толькі сезон. Клуб заняў другое, другое, трэцяе, другое і другое месца, а зараз увогуле ідзе шостым.

Так, апошняе чэмпіёнства «Базеля» выйграваў яшчэ Урс Фішэр.

Фота: Taeger, Frank Hoermann, Matthias Koch, Robert Michael/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты