Tribuna/Футбол/Блогі/Першую кубкавую бітву ў Эль-Класіка выйграла «Барса»: Мілітаа забіў ва ўласныя, Вінісіус вельмі нерваваўся

Першую кубкавую бітву ў Эль-Класіка выйграла «Барса»: Мілітаа забіў ва ўласныя, Вінісіус вельмі нерваваўся

«Рэал» можа не дайсці да фіналу.

3 сакавіка 2023, 09:05
Першую кубкавую бітву ў Эль-Класіка выйграла «Барса»: Мілітаа забіў ва ўласныя, Вінісіус вельмі нерваваўся

Лёсаванне Кубка Іспаніі падарыла нам у паўфінале два дадатковыя Эль-Класіка: у першай частцы «Барса» абгуляла «Рэал» 1:0.

• Пачалося ўсё даволі хутка: ужо на 12-й хвіліне Карым Бензема нібыта адкрыў лік. Адмянілі – у Карыма быў відавочны афсайд, ён нават не спрачаўся:

• Далей Вінісіус Жуніёр і Фрэнкі дэ Ёнг вырашылі, што гэты пост павінны пісаць калегі з рэдакцыі адзінаборстваў: бразілец баявым прыёмам перакуліў нідэрландца. Жоўтая.

А яшчэ ў першым тайме Вінісіус не стрымліваўся ў эмоцыях, размаўляючы з галоўным арбітрам матча Мунуэрай Мантэра.

У «Барсы» быў годны адказ: Гаві ў канцы першага тайма ўдарыў Эдэра Мілітаа, але застаўся без карткі.

• Што тычыцца галоў, то на 26-й хвіліне «Рэал» забіў адзіны гол у матчы – праўда, ва ўласныя. Камавінга падарыў мяч суперніку, першы ўдар Кесье адбіў Куртуа, а вось дабіванне ў свае вароты выканаў вышэйзгаданы Мілітаа.

Гол справядліва не адмянілі, хоць Рафінья і знаходзіўся ў момант перадачы ў афсайдзе – ён наогул не ўплываў на эпізод.

• «Рэал» меў добрую магчымасць на 58-й хвіліне, аднак падачу з левага фланга, якую ўжо гатовы быў замыкаць Бензема, нейтралізаваў тэр Штэген.

• А Кесье наогул не пашанцавала: пасля адабранага гола, які стаў аўтаголам Мілітаа, у другім тайме ён мог рабіць лік 2:0 – але перашкодзіў яго ж аднаклубнік, Ансу Фаці.

• Гэта толькі першае супрацьстаянне: матч у адказ паўфіналаў адбудзецца 5 красавіка на «Камп Ноу».

Гэта будзе сапраўды апошняе Эль-Класіка ў сезоне – матч другога круга ў чэмпіянаце адбудзецца 19 сакавіка, паміж кубкавымі сустрэчамі.

• У бягучым сезоне гэта было трэцяе Эль-Класіка – і перавага пакуль на баку «Барсы»: «Рэал» выйграў матч у верасні, але падапечныя Хаві ўжо ўзялі Суперкубак Іспаніі ў матчы з камандай Анчалоці, і вось у гэты раз таксама перамаглі.

Фота: REUTERS/Isabel Infantes

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты