Tribuna/Футбол/Блогі/Вогненная бойка ў матчы КХЛ з удзелам беларуса. Ягоны апанент – расійскі экс-гулец мінскага «Дынама»
Відэа

Вогненная бойка ў матчы КХЛ з удзелам беларуса. Ягоны апанент – расійскі экс-гулец мінскага «Дынама»

Падобна, што Гатаўцу нядрэнна дасталася.

19 лістапада, 04:30
Вогненная бойка ў матчы КХЛ з удзелам беларуса. Ягоны апанент – расійскі экс-гулец мінскага «Дынама»

18 лістапада ніжагародскае «Тарпеда» прымала маскоўскае «Дынама» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Абедзве каманды ідуць у лідзіруючай групе Заходняй канферэнцыі. А яшчэ і «Тарпеда» і «Дынама» падышлі да паядынку не ў найлепшай форме: у папярэдніх двух сустрэчах масквічы саступілі ў дэрбі «Спартаку» (3:4 пасля АД) і «Ак Барсу» (1:4), а ніжагародцы пацярпелі няўдачы ў матчы з «Амурам» (3:4) і «Сібірру» (1:4).

Абедзве каманды хацелі спыніць серыю няўдач, таму паядынак атрымаўся вельмі напружаны. Самы гарачы момант здарыўся на экватары 3-га перыяду пры ліку 2:1 на карысць «Тарпеда». Адразу некалькі гульцоў вырашылі высветліць адносіны ў бойцы, а самая відовішчная атрымалася паміж двума былымі гульцамі мінскага «Дынама»: расійскім форвардам Кірылам Вароніным і беларускім абаронцам Кірылам Гатаўцом. Мяркуючы па відэа, пераможцам з яе выйшаў расіянін:

У выніку абодва гульца атрымалі выдаленні: Варонін – 7 хвілін, а Гатавец – 5.

«Тарпеда» ўдалося давесці паядынак да перамогі – 3:1. Варта адзначыць, што ў двух галах ніжагародцаў прыняў удзел яшчэ адзін экс-гулец мінскага «Дынама» беларускі абаронца Данііл Бокун, які адзначыўся дзвюма галявымі перадачамі.

Спачатку Бокун асіставаў Аляксею Кручыніну:

А потым аддаў на пустую браму Васілю Атанасаву:

Пасля сённяшняга паядынку «Тарпеда» займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі і мае ў актыве 40 ачкоў. Маскоўскае «Дынама» з 45 баламі ў актыве ідзе 2-м.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты