Tribuna/Футбол/Блогі/Жудаснае сутыкненне. Гулец «Баранавічаў» пакідаў поле ў машыне хуткай дапамогі

Жудаснае сутыкненне. Гулец «Баранавічаў» пакідаў поле ў машыне хуткай дапамогі

Відэа моманту.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 18:24
Жудаснае сутыкненне. Гулец «Баранавічаў» пакідаў поле ў машыне хуткай дапамогі

У матчы чацвёртага тура Д2 «Баранавічы» прымалі «Ліду».

На 38-й хвіліне сустрэчы пры ліку 0:2 на табло форвард гаспадароў Дзмітрый Галуза сутыкнуўся з абаронцам суперніка Паўлам Шарэцам і без прытомнасці паваліўся на газон. На полі ў тэрміновым парадку з'явілася хуткая дапамога, якая, у выніку, павезла футбаліста ў лякарню.

Пасля невялікай паўзы каманды працягнулі гульню, але забітых галоў гледачы больш не ўбачылі.

Падрабязнасцяў аб стане 22-гадовага гульца пакуль няма.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты