Tribuna/Хакей/Блогі/«Адзін тэлефонны званок – і ўвесь ваш ###### род мёртвы». З'явілася відэа затрымання сына экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюка
Відэа

«Адзін тэлефонны званок – і ўвесь ваш ###### род мёртвы». З'явілася відэа затрымання сына экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюка

Хакеіст быў у поўным неадэкваце.

9 лістапада, 11:58
«Адзін тэлефонны званок – і ўвесь ваш ###### род мёртвы». З'явілася відэа затрымання сына экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюка

На пачатку ліпеня «Арызона» аб'явіла пра падпісанне двухбаковага кантракта з 29-гадовым нападаючым Алексам Гальчанюком. Хакеіст зʼяўляецца сынам былога іграка зборнай Беларусі Аляксандра Гальчанюка. Аднак менш чым праз два тыдні «каёты» скасавалі кантракт з форвардам. Прычынай таму стаў інцыдэнт, які адбыўся ў Скотсдэйле.

Паводле справаздачы паліцыянтаў, два чалавекі на BMW урэзаліся ў дарожны знак і бардзюр, якія засталіся ляжаць на паркоўцы. Адзін з удзельнікаў здарэння, пазней ідэнтыфікаваны як Гальчанюк, быў заўважаны ляжалым на стаянцы. У рапарце афіцэр распавёў пра тое, як хакеіст падчас затрымання абражаў паліцыянтаў і пагражаў расправай ім і іх семʼям.

9 лістапада тэлеканал 12News апублікаваў відэа інцыдэнту. На запісе дэманструецца месца здарэння, паказанні сведкаў і затрыманне хакеіста. У працэсе бачна, як Гальчанюк абражае паліцыянтаў, пытаецца ў іх пра даходы і пагражае ім і членам іх сем'яў. Проста паглядзіце на гэтыя шалёныя вочы хакеіста.

Гальчанюк быў затрыманы, аднак за кратамі правёў усяго суткі – ужо на наступны дзень форвард быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пасля вызвалення хакеіст папрасіў прабачэння ў паліцэйскіх.

У бягучым сезоне Гальчанюк выступае ў піцерскім СКА, дзе кампанію яму складаюць чатыры беларусы: варатар Павел Майсевіч, абаронцы Сяргей Сапега і Сцяпан Фалькоўскі і нападаючы Уладзімір Алістраў. Па набраных выніковых ачках скандальны хакеіст уваходзіць у топ-3 каманды (9+9).

Адзначым, што пасля разрыву кантракту з «Арызонай» Гальчанюк мог апынуцца ў мінскім «Дынама». Пра цікавасць з боку мінчан расказаў сам форвард пасля кастрычніцкай перамозе «зуброў» над СКА (4:2).

Ці хацелі б бачыць такога чалавека на вуліцах Мінска?

Фота: Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты