Усе навіны

Прызёрка юніёрскага ЧЕ-2019 Кісель: «Бывала, не сцірала майку, каб энергія перамогі захоўвалася»

1 снежня, 08:57

Беларуская прызёрка юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2019 па настольным тэнісе Дар'я Кісель расказала пра забабоны.

– Чаму вучыцеся ў суперніц?

– Рухам, камбінацыям. Быў час, калі вучылася эмацыйнай стойкасці і нават забабонам.

– Якім, напрыклад?

– Пасля чэмпіянату Еўропы, на якім заняла трэцяе месца, трэба было мяняць ракетку – настолькі на ёй сцерліся накладкі. А я ж перад спаборніцтвамі паставіла новыя. Але працягвала гуляць так яшчэ паўгода, пакуль шыпы не пачалі вывальвацца. Страшна было: а раптам поспех сыдзе разам з накладкамі?

Яшчэ былі забабоны, звязаныя з майкамі. Калі перамагла, то наступную гульню пачынала ў той жа майцы, бо лічыла яе шчаслівай. Бывала, нават не сцірала, каб энергія перамогі захоўвалася. Апранаеш не проста майку, а апускаешся ў стан, які быў учора падчас барацьбы. І ў гэтым настроі пачынаеш наступную гульню.

– Працавала?

– Вядома. Праўда, зараз ужо так не раблю. Перастала спадзявацца на забабоны, – сказала Кісель.