Футбольны клуб «Дняпро» распавёў, калі пачне выкарыстоўваць беларускую мову. Вы здзівіцеся
Сітуацыя.
Беларускі грамадзянскі актывіст Ігар Случак, які ў свой час стаў ініцыятарам кампаніі «Справаводства па-беларуску!», хоць вымушана і пакінуў Беларусь, але сваю барацьбу за выкарыстання рознымі ўстановамі беларускай мовы не пакінуў.
На днях актывіст апублікаваў адказ, які ён атрымаў ад футбольнага клуба «Дняпро-Магілёў». У дакуменце гаворыцца, што нейкія адказныя людзі ў клубе азнаёміліся з прапановамі, зробленымі Случаком у лісце ад 9 лютага 2024 г. (якія, не вядома – заўв.) і пры наяўнасці пэўных умоў, без удакладнення якіх, будуць выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй дзейнасці.
Далей па тэксце ідзе заўвага, што «цяпер няма вострай неабходнасці для выкарыстання беларускай мовы».
Падпісаны адказ старшынёй клуба Сяргеем Капытавым.
У сваім пасце Случак задаецца пытаннем пра тое, якая ж павінна здарыцца ў Беларусі, каб фк «Днепр-Магілёў» адчуў вострую неабходнасць у беларускай мове?