Tribuna/Біятлон/Блогі/Жаночая зборная Чэхіі атрымала бронзу АГ-2014 аж праз 9 гадоў. Медалі забралі ў расіянак з-за допінгу

Жаночая зборная Чэхіі атрымала бронзу АГ-2014 аж праз 9 гадоў. Медалі забралі ў расіянак з-за допінгу

Толькі паглядзіце на эмоцыі чэшскіх біятланістак.

Аўтар — Бона Сфорца
5 сакавіка 2023, 14:40
Жаночая зборная Чэхіі атрымала бронзу АГ-2014 аж праз 9 гадоў. Медалі забралі ў расіянак з-за допінгу

Зборная Чэхіі па біятлоне атрымала бронзавыя ўзнагароды жаночай эстафеты Алімпійскіх гульняў-2014 года праз 9 гадоў пасля спаборніцтваў.

Медалі забралі ў Расіі праз допінг Вольгі Зайцавай, якая ў 2022-м падтрымала вайну. І сёння, падчас этапу КС у чэшскім Нове Месца, узнагароды нарэшце знайшлі сваіх сапраўдных уладальніц.

Цяпер Габрыэла Саўкалава, Ева Пускарчыкава, Йітка Ландава і Вераніка Віткова нарэшце атрымалі званне бронзавых прызёрак Алімпіяды-2014. Нагадаем, што гістарычнае золата ў той гонцы заваявала зборная Украіны.

Толькі паглядзіце на эмоцыі чэшак пасля такога доўгачаканага ўзнагароджання.

Фота: фэйсбук Český olympijský tým

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты