Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Жудасны эпізод з баскетбольнай Лігі Чэмпіёнаў. Арбітра забралі з арэны на насілках

Жудасны эпізод з баскетбольнай Лігі Чэмпіёнаў. Арбітра забралі з арэны на насілках

Аляксандр Глішыч парваў звязкі.

Аўтар — KentYara98
11 лістапада, 15:41
Жудасны эпізод з баскетбольнай Лігі Чэмпіёнаў. Арбітра забралі з арэны на насілках

Жудасны эпізод адбыўся з сербскім арбітрам Аляксандрам Глішычам, які абслугоўваў матч баскетбольнай Лігі Чэмпіёнаў паміж іспанскім «Тэнэрыфэ» і латвійскім ВЭФам.

У трэцяй чвэрці арбітр рыхтаваўся падаць сігнал пра неспартыўны фол, але спатыкнуўся аб уласную нагу і ўпаў.

Спачатку арбітру паспрабавалі дапамагчы калегі і камісар матчу, але неўзабаве зразумелі, што без дапамогі прафесіяналаў не абысціся. Медыкі некалькі хвілін «чаравалі» над Глішычам, а затым пагрузілі яго на насілкі і павезлі з арэны.

Пасля лекары ўстанавілі, што рэферы атрымаў разрыў крыжападобных звязкаў.

Матч дайгралі з двума арбітрамі, а перамогу атрымалі іспанцы - 76:55.

Зараз «Тэнэрыфэ» займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы групы C Лігі чэмпіёнаў, ВЭФ замыкае сваю чацвёрку.

Іншыя пасты блога

Усе пасты