Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Дончыч правёў фенаменальны матч і абнавіў парачку асабістых рэкордаў. Асаблівы момант у кар'еры славенца

Дончыч правёў фенаменальны матч і абнавіў парачку асабістых рэкордаў. Асаблівы момант у кар'еры славенца

У гадавіну гібелі Кобэ Браянта.

Аўтар — KentYara98
27 студзеня, 19:02
Дончыч правёў фенаменальны матч і абнавіў парачку асабістых рэкордаў. Асаблівы момант у кар'еры славенца

27 студзеня ў рамках рэгулярнага сезона НБА «Атланта Хоукс» сустракалася з «Далас Маверыкс». Каманды падышлі да гэтага матчу з серыямі з трох паражэнняў, а «Далас» яшчэ і без ключавога разыгрываючага Кайры Ірвінга, які выбыў з-за траўмы вялікага пальца рукі.

Інтрыгі матчу дадавала прысутнасць на паркеце Лукі Дончыча і Трэя Янга – іх цяперашнія каманды падчас драфту 2018 года здзейснілі абмен паміж сабой з удзелам ужо зорных абаронцаў.

Дончыч выйшаў на пляцоўку ў прыўзнятым настроі – у дзень гульні стала вядома, што славенскага баскетбаліста адабралі на Матч усіх зорак у якасці стартавага гульца. Лука стаў толькі шостым гульцом у гісторыі НБА, які згуляе ў пятым Матчы ўсіх зорак сярод гульцоў не старэйшых за 25 гадоў, паўтарыўшы, такім чынам, дасягненне Леброна Джэймса, Кобэ Браяанта, Шакіла О'Ніла, Айзеі Томаса і Энтані Дэвіса.

Славенская суперзорка ўжо да перапынку набраў 41 пункт і пабіў клубны рэкорд легендарнага Дзірка Навіцкі 15-гадовай даўніны па ачках у канкрэтнай палове.

Да пачатку заключнай чвэрці Дончыч і зусім дасягнуў адзнакі ў 57 ачкоў, але «Даласа» ўсё яшчэ адставаў ад «ястрабаў» на 6 шэсць ачкоў. А за тры хвіліны да канца асноўнага часу славенец дасягнуў адзнакі ў 70 ачкоў, дазволіўшы «валацугам» аформіць 10-ачковую перавагу. Праўда, за паўтары хвіліны да канца «Хоўкс» усё ж скарацілі адставанне – 133:137. Але гасцям з Тэхаса ўдалося давесці справу да перамогі – 148:143. Дончычу не хапіла трох перадач, каб аформіць па выніках трыпл-дабл з 73 ачкамі.

Такім чынам, Дончыч стаў чацвёртым гульцом у гісторыі пасля Уілта Чэмберлена (чатыры разы!), Кобэ Браяанта і Дэвіда Томпсана з 73+ ачкамі і толькі 10-м – з 70+ баламі. Па-другое, Лука стаў першым гульцом у гісторыі НБА з 70+ ачкамі пры рэалізацыі кідкоў з гульні 75%+. Славенец таксама паўтарыў дасягненне Майкла Джордана, два разы набраўшы ў сустрэчах 60+ ачкоў да 25-гадовага ўзросту. А яшчэ Дончыч выйшаў на чыстае чацвёртае месца ў гісторыі лігі па колькасці гульняў з 50+ ачкамі да 25 гадоў – зараз у Лукі сем падобных матчаў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Дончыч узгадаў пра іншую баскетбольную легенду, Кобэ Браянта, які загінуў ў гэты дзень роўна 4 гады таму.

«Гэта неверагодна, чувак. Гэта было нешта асаблівае. Мы ўсе любім Кобэ. Гэта была вялізная трагедыя, і я не магу паверыць, што прайшло ўжо чатыры гады. Гэта асаблівы момант, тым больш у гадавіну яго гібелі. Натуральна, я б хацеў, каб ён быў з намі», – сказаў Лука Дончыч на прэс-канферэнцыі.

Выступаючы за «Хʼюстан Рокетс» сербскі баскетбаліст Бобан Марʼянавіч пацешна павіншаваў былога аднаклубніка з новым дасягненнем.

«Сёння цудоўны вечар. Вялікі вечар. Віншую свайго брата Луку з узрушаючым увечар.

Сёння мы разам набралі 76 ачкоў», – пажартаваў сербскі цэнтравы «Хʼюстана».

Што ж, галоўнае, не паказваць дасягненне Дончыча журналістам беларускага дзяржТБ, якія вераць у генетычную няздольнасць гуляць еўрапейцаў на высокім узроўні.

Іншыя пасты блога

Усе пасты