Tribuna/Бокс/Блогі/Бей в кость/Падзенне на стол суддзяў, канвульсіі і «крывавы накаўт» – у топавага беларускага баксёра было шмат яркiх паражэнняў

Падзенне на стол суддзяў, канвульсіі і «крывавы накаўт» – у топавага беларускага баксёра было шмат яркiх паражэнняў

Жорстка.

Блог — Бей в кость
Аўтар — bytribuna com
12 лістапада 2022, 12:00
Падзенне на стол суддзяў, канвульсіі і «крывавы накаўт» – у топавага беларускага баксёра было шмат яркiх паражэнняў

Сяргей Ляховіч – адзін з найлепшых баксёраў у гісторыі суверэннай Беларусі. Ураджэнец Віцебска ў 2006-м стаў уладальнікам тытула WBO: ў чэмпіёнскім баі ён перамог амерыканца Леймана Брустэра – уся тройка суддзяў аднагалосна прысудзіла перамогу беларусу.

Але абараніць тытул Ляховіч не здолеў: праз паўгода яшчэ адзін прадстаўнік ЗША Шэнан Брыгс накаўтаваў яго на апошнiх секундах апошняга раўнда. Прычым заканчваў паядынак Сяргей у палажэннi лежачы на судзейскім століку: пасля серыі ўдараў з боку саперніка ён папросту вываліўся за канаты (адзнака 2:55).

Гэтае паражэнне стала другiм на прафесійным рынгу для беларускага баксёра пры 23 перамогах, але далей цяжкавагавік часцей прайграваў (4 перамогі пры 7 няўдачах), прычым зноў здараліся сур'ёзныя накаўты.

«Крывавы накаўт» з падвойным пераломам носа

Пасля накаўта ад Брыгса ў Ляховіча было паражэнне ад Мікалая Валуева аднагалосным рашэннем суддзяў, але затым ён здолеў рэабілітавацца: двойчы запар перамог накаўтамі (супернікамі былі амерыканцы Джэрэмі Бейтс і Эванс Куін). У жніўні 2011-га Сяргей зноў выйшаў на тытульны бой: фін Роберт Хеленіус абараняў свае тытулы інтэркантынентальнага чэмпіёна па версіях WBA і WBO.

Скончылася ўсё для беларуса ў 9 раўндзе: левы аперкот і серыя магутных удараў у галаву – суддзя спыняе бой, а Ляховіч ляжыць на рынгу. Эксперты называлі гэты бой у лiку самых відовішчных у суперцяжкай вазе за працяглы час.

Пасля бою Ляховіч адправіўся наўпрост у рэанімацыю, дзе ў яго выявілі пералом носа ў двух месцах (першы здарыўся яшчэ па ходзе другога раўнда).

Канвульсіі пасля накаўту ад Уайлдэра

Праз год Ляховіч выйшаў біцца за тытул WBC Continental Americas супраць амерыканца Дэантэя Уайлдэра – аднаго з найлепшых цяжкавагавікоў у гісторыі.

Бой скончыўся яшчэ ў першым раўндзе: Уайлдэр загнаў Ляховіча да канатаў і ўдарам правай адправіў сапернiка ў накаўт. У Сяргея пачаліся канвульсіі, ён доўгі час правёў на памосце, але прыйшоў у сябе (адзнака 1:20).

У апошнім сваім баі стаў на калена ўжо ў другім раундзе

Апошні на дадзены момант свой бой Ляховіч правёў у лістападзе 2020 года: у Екацярынбургу ён біўся з расіянінам Яўгенам Раманавым. І зноў паядынак скончыўся ля канатаў, і зноў ударам з правай з боку саперніка. Ляховiч сеў на адно калена і сустрэчу ўжо не працягнуў, а Раманаў паспяхова абараніў тытул чэмпіёна па версіі WBO Global.

Іншыя пасты блога

Усе пасты