Tribuna/Единоборства/Блоги/Бей в кость/Стэтхэм, Трамп і Шакіл А'ніл – з нагоды дня народзінаў Арлоўскі пахваліўся знаёмствамі

Стэтхэм, Трамп і Шакіл А'ніл – з нагоды дня народзінаў Арлоўскі пахваліўся знаёмствамі

А таксама падзяліўся сваёй эвалюцыяй у ММА.

Блог — Бей в кость
4 февраля, 20:49
1
Стэтхэм, Трамп і Шакіл А'ніл – з нагоды дня народзінаў Арлоўскі пахваліўся знаёмствамі

Андрэй Арлоўскі — сапраўдная легенда ММА і былы чэмпіён Ultimate Fighter Championship дагэтуль змагаецца ў галоўным прамоўшане свету, нягледзячы на век. Прама цяпер Арлоўскі самы ўзроставы баец UFC. Але беларусу гэтага мала. Ён жадае стаць самым узроставым байцом усіх часоў. Нават нягледзячы на тое, што справы апошнім часам ідуць не вельмі: тры паразы запар:

Аднак сёння не будзем пра сумнае, бо ў самага вядомага беларускага байца дзень нараджэння. Арлоўскаму споўнілася 45 гадоў. З гэтай нагоды ён у сваім інстаграм выклаў падборку фота вядомых людзей, з якімі знаёмы асабіста:

Дональд Трамп

Дарэчы, экс-прэзідэнт ЗША валодаў акцыямі ММА-прамоўшана Affliction Entertainment, у якім Арлоўскі выступаў падчас перапынку працы з UFC. Некалі Трамп нават узгадваў бой беларуса супраць расіяніна Фёдара Емельяненка:

«Галоўны матч Федара супраць Арлоўскага за пояс чэмпіёна WAMMA па праву лічыцца адным з найвыбітнейшых супрацьстаянняў у гісторыі спорту»

Джэйсан Стэтхэм

Шакіл А'ніл

А вось так эвалюцыянаваў Арлоўскі падчас кар'еры ў ММА (1999-2023):

З дн легенда!

Другие посты блога

Все посты