Tribuna/Футбол/Блогі/Бундэсліга. Беларускі варыянт/ein, zwei, drei, vier - 4 пункты, чаму набыцце Тоні Крооса лепей за набыцце Хамеса Радрыгеса

ein, zwei, drei, vier - 4 пункты, чаму набыцце Тоні Крооса лепей за набыцце Хамеса Радрыгеса

Праз тыдзень адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага Еўрапейскага сезону: Суперкубак Еўропы, дзе згуляюць мадрыдскі Рэал і Севілья. Пераможцы Лігі Чэмпіёнаў сталі аднімі з ньюсмейкераў сёлета, набыўшы 2 топавых гульцоў.

Аўтар — Bayern-fan
6 жніўня 2014, 00:26

У аўторак, 22 ліпеня, быў афіцыйна падцверджаны чарговы вялікі трансфер мадрыдскага Рэала. За 80 мільенаў еўра у французскага Манака была набыта адна з галоўных зорак нядаўняга чэмпіяната свету - Хамес Радрыгес. Але да гэтага, 5 дзён таму, мадрыдскі Рэал папоўніўся дзеючым чэмпіёнам Свету - Тоні Кроосам. Увесь мінулы сезон працягвалася эпапея паміж гульцом на той момант Баварыі і кіраўніцтвам мюнхенцаў. Спрэчныя моманты вырашаны не былі, кантракт у Крооса сканчваўся улетку 2015, таму Баварыя вырашыла атрымаць хоць-якую кампенсацыю і згадзілася на прапанову ў 25-30 мільёнаў еўра. Тоні падпісаў дамову на 6 гадоў з акладам у 12 мільёнаў за год. Гледзячы на ўсю істэрыю, якая адбываецца ў Мадрыдзе пасля пераходу Хамеса, я вельмі здіўляюся таму факту, што прыход такога гульца як Тоні Кроос застаўся амаль што незаўважаным.

Прапаную 4 сцверджанні, што набыцце Крооса больш выгаднае для Мадрыда, чым набыцце Хамеса.

1. Кошт.

У апошія годы футбол нагадвае нейкую фінансавую піраміду: кошт на футбалістаў, неапраўдана, расце мільёнамі. За абаронцу Чэлсі і зборнай Бразіліі Давіда Луіза ПСЖ сёлета выклаў 60 мільёнаў еўра. Ці каштуе столькі бразілец, можаце судзіць па Чэмпіянату Свету. Рэал другое лета запар ажыццявіў буйны фінансавы трансфер, які, на маю думку, вельмі рызыкоўны. Хамес правеў толькі адзін сезон у топ-чэмпіянаце. І, нягледзячы на тое, што да еўрапейскага футболу ён прызвычаіўся яшчэ ў Порту, гарантаваць, што ў Мадрыдзе ён адразу возьме ўсё ў свае рукі - вельмі наіўна.Чаго не скажаш пра Тоні Крооса. Кошт у 25-30 млн - вельмі адэкватны, хаця вельмі нязвыклы ў цяперашні час. Ды і ў плане вопыту Тоні далёка наперадзе Хамеса. У кар'еры немца былі і няўдачы і трыумфы. Да таго ж ён быў асноўным гульцом топ-клуба, і таму можна думаць, што часу на адаптацыю затраціцца менш, чым у калумбійца. Перамога ў Бразіліі таксама дадае плюсаў у маральны настрой Крооса.

2. Вопыт і тытулы.

Пералічваем толькі перамогі.

Тоні Кроос:

Чэмпіянат Германіі - 3 разы; Кубак Германіі - 3 разы; Кубак Лігі - 1 раз; Суперкубак Германіі - 2 разы; Ліга Чэмпіёнаў - 1 раз; Суперкубак Еўропы - 1 раз; Клубны Чэмпіянат Свету - 1 раз; Чэмпіянат Свету - 1 раз.

Хамес Радрыгес:

Чэмпіянат Аргентыны (Апертура) - 1 раз; Чэмпіянат Партугаліі - 3 разы; Суперкубак Партугаліі - 1 раз; Ліга Еўропы - 1 раз; Найлепшы бамбардзір Чэмпіяната Свету - 2014.

3. Універсальнасць.

Тоні Кроос, у выпадку надзвычайных сітуацый, можа згуляць у апорнай зоне. Канешне, разлічваць на яго на той пазіцыі як на Хабі Алонса, Самі Хедзіру і нават Асьера Ільярамэндзі авантурна і можа прывесці да нечаканых наступстваў, але калі трэба, то Тоні "заўсёды гатовы!!!" 

4. Адаптацыя.

Нямецкія гульцы добра адаптуюцца ў Германіі. Нельга казаць пра тое, што для Хамеса гэта будзе цяжка, бо яму нават не прыйдзецца займацца іспанскай. Гледзячы на статыстыку апошніх гадоў, немцы ўтульна адчуваюць сябе ў Ла Лізе і ў мадрыдскім Рэале ў прыватнасці. Месут Азіл і Самі Хедзіра могуць гэтае падцвердзіць.

Агульнае

Рэал набыў гульцоў з выдатна пастаўленым ударам

Якое месца займе Тоні Кроос

Гледзячы, якія выканаўцы сабраліся сёння ў атакуючай групе мадрыдскага Рэала, вельмі цяжка ўявіць, што прыдумае Карла Анчалоцці. Але ён можа сутыкнуцца з праблемай недахопу абарончых гульцоў цэнтра поля, асабліва, калі каманду пакіне Самі Хедзіра, чуткі якога адпраўляюць то ў Арсенал, то ў Чэлсі, то ў Баварыю. Калі Анчэлоцці рызыкне найграваць Крооса на месцы Хабі Алонса, то аматарам Рэала трэба будзе падрыхтавацца да нервовых момантаў. Праблема можа вырашыцца, калі ПСЖ дамовіцца наконт Ды Марыі. Тады можна выказаць здагадку, што Кроос будзе дзейнічаць у связцы з Модрычам, у апорнай зоне будзе Алонса або Хедзіра, а на вастрыё атакі можа дзейнічаць як і мінулагодняе трыа: КР - Бензэма - Бэйл, так і крыху змененае: Хамес - КР - Бэйл. Нават, калі захочацца паэксперыментаваць, то: Хамес - Бензэма - Бэйл.

Хутка матч, убачым, ці даверыць Карла Анчалоцці месца ў стартавым складзе Тоні Кроосу. Мне, як фану Баварыі, даволі цяжка будзе глядзець на такога Тоні,

але што адбылося, тое адбылося. У наступны аўторак я за Мадрыд.

Бонус:

Выступленне Крооса на ЧС-2014 за паўтары хвіліны. Звязка з Модрычам абяцае быць вельмі цікавай.

 

 

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Што не так у Дортмундзе
17 снежня 2014, 16:48
7
Наперадзе планеты ўсёй!
6 лістапада 2014, 15:24
1 тур. Пачынаем!
26 жніўня 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 жніўня 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 ліпеня 2014, 01:52
Усе пасты