Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Тры гады таму рэжым затрымаў Ціханоўскага. У гадавіну сумнай падзеі зоркі белспорта чытаюць яго вершы з-за кратаў – Івулін, Мелказёраў і іншыя

Тры гады таму рэжым затрымаў Ціханоўскага. У гадавіну сумнай падзеі зоркі белспорта чытаюць яго вершы з-за кратаў – Івулін, Мелказёраў і іншыя

«Я ведаю: гэта ўсё не дарма»

Аўтар — Alex Zagorski
29 траўня, 11:53
Тры гады таму рэжым затрымаў Ціханоўскага. У гадавіну сумнай падзеі зоркі белспорта чытаюць яго вершы з-за кратаў – Івулін, Мелказёраў і іншыя

29 траўня 2020 года рэжым лукашэнкі затрымаў Сяргея Ціханоўскага пасля правакацыі падчас прадвыбарчага пікету за вылучэнне яго жонкі Святланы кандыдатам ў прэзідэнты Беларусі. Рэпрэсіўная машына дыктатара з цалкам надуманых нагод прызначыла Сяргею спачатку 18 гадоў калоніі, а ў 2023-м годзе «дадалі» яшчэ паўтара гады.

У трэцюю гадавіну з дня затрымання мужа Святлана Ціханоўская апублікавала зварот, у якім падзякавала беларусам за падтрымку ў нялёгкі час.

Таксама на YouTube-канале Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни» было апублікавана відэа, дзе вядомыя спікеры беларускага пратэсту чытаюць вершы, якія палітвязень даслаў на волю з-за кратаў. У ім взялі ўдзел і зоркі беларускага спорту:

1) стваральнік YouTube-канала «жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў прачытаў верш «Адказ на прысуд»

2) баскетбалістка Кацярына Сныціна – «Падымайся з канапы»

3) журналістка Tribuna.com і вядоўца YouTube-канала «Страна для жизни» Сабіна Аліева – «Пра турэмны рэжым»

4) былы палітвязень і стваральнік YouTube-канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін – «Я ведаю: гэта ўсё не дарма»

📩 Падтрымайце Сяргея Ціханоўскага лістом (калі для вас гэта бяспечна) на адрас:

Следчая турма (СТ) №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. Ціханоўскаму Сяргею Леанідавічу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты