Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/«Міргні, калі цябе катавалі». Як сацыяльныя сеткі рэагуюць на рэзананснае «чыстасардэчнае» прызнанне ад Драгуна

«Міргні, калі цябе катавалі». Як сацыяльныя сеткі рэагуюць на рэзананснае «чыстасардэчнае» прызнанне ад Драгуна

Вельмі шмат хэйту 🤬

Аўтар — Alex Zagorski
13 ліпеня, 19:23
«Міргні, калі цябе катавалі». Як сацыяльныя сеткі рэагуюць на рэзананснае «чыстасардэчнае» прызнанне ад Драгуна

Напачатку чэрвеня 2023 года 35-гадовы паўабаронца Станіслаў Драгун, які паспеў пагуляць за мінскае і маскоўскае «Дынама», «Крылы Саветаў», «Арэнбург», БАТЭ, а таксама зборную Беларусі – то бок паўнавартасная зорка белфутболу – абвясціў пра завяршэнне кар'еры.

Рашэнне было вымушаным: апошнія паўгады футбаліст правёў па-за гульнёй праз тое, што апынуўся ў чорным спісе лукашэнкаўскага «мінспорту». Рэжымным служкам вельмі не спадабалася рэакцыя спартсмена на падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне з 2020-га года. Нагадаем, што Драгун здымаўся ў відэа супраць гвалту, ды і ў Instagram прызнаваўся, што «вельмі дрэнна спаў ад пачуцця бездапаможнасці, якое раздзірала яго знутры, калі чуў гукі катаванняў з Акрэсціна», заклікаў улады вызваліць нявінных людзей, якія апынуліся ў турмах, і дапусціць да пацярпелых медыкаў (але потым відэа выдаліў, што зрэшты зразумела, калі жывеш у краіне для жыцця). Пазней расійскі блогер Яўген Савін распавядаў, што Станіслаў знаходзіцца пад вялікім прэсам рэжыму, а да гэтага відавочна неабходнага камандзе футбаліста перасталі вызываць у зборную.

Сваімі тагачаснымі ўчынкамі Драгун зарабіў народную любоў. Футбаліста цёпла праводзілі на пенсію пад развітальным постам у Instagram.

Але, здаецца, ад любві нічога больш не застанецца – сёння медыяпрастору ўзарвалі «чыстасардэчныя» прызнанні экс-футбаліста на прэс-канферэнцыі, сабранай з нагоды сыходу Драгуна.

Ці шчыра казаў усё гэта Станіслаў Драгун, пакуль застаецца невядомым. Варта адзначыць, што выказванні былога гульца зборнай з'явіліся на сайце прапагандысцкага выдання «СБ», якое, здаецца, вырашыла ўзяць ролю пакаяльнага часопіса для спартсменаў замест заблакаванага «Прэсбола» (гэтыя, нагадаем, пячаталі пакаянне пляжніка Брышцеля). Тым не менш, грамадства вельмі абурылася такому павароту. Вось што пішуць пра інфанагоду карыстальнікі сацыяльных сетак:

Каментар экс-трэнера гандбольнага «Віцязя» Канстанціна Якаўлева:

Чытачы Telegram-канала PRO100 IVANOV адкрыццё Драгуна таксама не ацанілі:

Як і чытачы «Трыбуны» – вось якія рэакцыі сабраў пост з выказваннем Драгуна ў Telegram:

А вось і твіт дня:

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты