Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Быкаў, канешне, дзіўнаваты чалавек са своеасаблівай жонкай, але, здаецца, сапраўды любіць Беларусь – прыкметы ёсць і ў сацсетках, і на руцэ

Быкаў, канешне, дзіўнаваты чалавек са своеасаблівай жонкай, але, здаецца, сапраўды любіць Беларусь – прыкметы ёсць і ў сацсетках, і на руцэ

Не найгоршы варыянт.

Аўтар — bytribuna com
17 ліпеня, 14:00
2
Быкаў, канешне, дзіўнаваты чалавек са своеасаблівай жонкай, але, здаецца, сапраўды любіць Беларусь – прыкметы ёсць і ў сацсетках, і на руцэ

Прозвішча паўабаронцы мінскага «Дынама» Арцёма Быкава зноў абмяркоўваюць. Цяпер ён для гэтага нічога не зрабіў – дзівосны спіч выдала яго жонка Кацярына. У прамове змяшчаліся прэтэнзіі да заўзятараў з пазіцый чалавека, для якога жыццё ў Беларусі за апошнія гады наогул ніяк не змянілася. Натуральна, разумення такі пасыл не знайшоў.

Але і да гэтага Быкаў прыцягваў увагу – ужо ўласнымі дзіўнымі дзеяннямi. То ён хапаўся за яйкі пасля забітага ім мяча – відавочна, хацеў паказаць крутасць, але ў выніку атрымаўся правал.

То выкладваў пасля 0:5 за зборную Беларусі фота з супернікам. Па сутнасці, жонка Быкава прапаноўвала яшчэ і заўзець за каманду з гульцом, які не паказвае ніякага суму ад паражэнняў.

Але не варта забываць, што Быкаў здзяйсняў не толькі непрывабныя ўчынкі. Так, ён ніяк не адрэагаваў на падзеі апошніх гадоў у Беларусі – але і за рэжым не падпісаўся, у адрозненне ад шэрагу калег. І, здаецца, саму Беларусь як краіну 30-гадовы футбаліст сапраўды любіць – дастаткова зазірнуць у яго Instagram.

2016 год – Быкаў цытуе класіка беларускай літаратуры Янку Купалу з яго заклiкам «не быць скотам». Тое ж напісана на майцы, у якую апрануты футбаліст. Ды і чахол на тэлефоне ў беларускую тэму.

2017-ы – і яшчэ адна згадка верша. Ужо з фота ў футболцы зборнай Беларусі, якая была моцна падобная да вышыванкi.

І вось яшчэ.

У тым жа годзе Быкаў віншаваў з днём роднай, беларускай мовы. І яшчэ адзін верш Купалы, «Спадчына», у акаўнце футбаліста быў працытаваны цалкам як любімы.

А ў 2018-м Быкаў паказаў, што на яго правай руцэ з'явіліся татуіроўкі з выкарыстаннем элементаў нацыянальнага арнаменту. За такое не змогуць прад'явіць нават прапагандысты – падобныя ўзоры ёсць і на іх любімым дзяржсцягу. Ну а ў Быкава самым прыкметным стаў сімвал энергіі – вось свежае клубнае фота, усё на месцы.

Побач – сімвалы багацця, чысціні і некалькі іншых.

Карацей, Быкаў – дакладна не самы сумны прыклад беларускага футбаліста.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты