Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Прапаганда сцвярджае, што Гульні СНД «глядзяць мільёны»: праўда ці «хто-та ўрот»? А якую фан-зону (рэальна зону) зрабілі ў Салігорску

Прапаганда сцвярджае, што Гульні СНД «глядзяць мільёны»: праўда ці «хто-та ўрот»? А якую фан-зону (рэальна зону) зрабілі ў Салігорску

Проста шчасце для дзяцей.

Аўтар — Alex Zagorski
6 жніўня, 16:53
Прапаганда сцвярджае, што Гульні СНД «глядзяць мільёны»: праўда ці «хто-та ўрот»? А якую фан-зону (рэальна зону) зрабілі ў Салігорску

5 жніўня на «Мінск-Арэне» адбылася цырымонія адкрыцця II Гульняў краін СНД. Ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі беларускага і расійскага спорту прапаганда спрабуе паднесці спаборніцтва, у якім бяруць удзел восем з дзевяці краін так званай Садружнасці і яшчэ прадстаўнікі 14 запрошаных дзяржаў кшталту Кубы, Туркменістана, В'етнама, Венесуэлы і г.д.), як заменнік Алімпіядзе. Маўляў, за Гульнямі краін СНД назірае «ўвесь свет», ды яшчэ робіць гэта з зайздрасцю.

Менавіта пра «мільёны гледачоў» у суботу расказваў Аляксандр Лукашэнка ў сваёй вітальнай прамове, але ж якая прыкрасць: прамы эфір з адкрыцця прапагандысцкага АТН на YouTube глядзелі 679 чалавек (на сёння запіс мае 49 тысяч праглядаў, і яшчэ вялікае апытанне, якім чынам яны з'явіліся, бо накруткі - звычайная справа для лукашыстаў):

Што ж, пакуль няма колькасных звестак аб праглядах спаборніцтваў на тэлебачанні, ацаніць ажыятаж вакол «айчынага аналагу Алімпійскіх гульняў» можна па іншых крыніцах інфармацыямі. У першую чаргу зойдем на афіцыйны YouTube-канал Гульняў і паглядзім на анлайн-трансляцыі спаборніцтваў – лічбы не ўражваюць:

Больш за тое, агульная колькасць праглядаў на канале не дацягвае да мільёна – 681 тысяча. Прычым канал быў створаны яшчэ ў 2018 годзе, каб весці трансляцыі са спаборніцтваў па барацьбе, дзюдо і самба з удзелам беларусаў. На сёння найбольшай папулярнасцю карыстаецца турнір па мастацкай гімнастыцы на Гульнях СНД. Гэты від спорту адрозніваецца істотнай фан-базай, таму такія глядацкія паводзіны можна назваць цалкам прадказальнымі.

Паспрабуем ацаніць і атмасферу Гульняў у самой Беларусі. Вось TikTok з канцэрта, які ладзіўся ў Мінску на Нямізе, – колькасць наведвальнікаў не дазваляе казаць пра «ўсенароднае спартыўнае свята»:

Ці вось сюжэт за 5 жніўня прапагандысцкага СТБ, дзе паказалі фан-зону II гульняў СНД у Верхнім горадзе Мінску. Бачыце вялікія натоўпы?

Звернемся да відэа з ўзнагароджвання цяжкаатлетаў у Гародні – спаборніцтвы праводзяцца ў мясцовым лядовым палацы, які разлічаны на 2487 чалавек. Па запісе прапагандысцкага БелТА можна ўбачыць, што для гледачоў дасяжны толькі адзін сектар прыкладна на 700 месцаў - і той цалкам запоўніць не атрымалася:

Ну а тое, што рэжым зладзіў на фан-зоне ў Салігорску, заслугоўвае трапіць у рубрыку NoComments на Euronews:

Цяпер звернемся да тэлепулу. Можа, транляцыі спаборніцтваў глядзяць «па ўсім свеце», але не праз інтэрнэт, а па тэлебачанні? Як бы не так – ёсць пытанні нават па асноўных «рынках збыту».

Расійскі спартыўны медыяхолдынг «Матч ТБ» на 6 жніўня запланаваў толькі адну трансляцыю эсэндэшных гульняў: у 18:25 у эфіры «Матч. Страна» (чулі пра гэты канал раней?) пакажуць анлайн гульні Расія – Узбекістан у пляжным футболе. Далей канал будзе трансляваць матчы расійскай зборнай на працягу ўсяго турніра, іншыя віды спорту не згадваюцца. На асноўным канале «Матч ТБ» мінскія Гульні адсутнічаюць у раскладзе ўвогуле на бліжэйшыя тры дні.

Ці вось на казахстанскім спартыўным тэлеканале Qazsport 6 жніўня трансляцый II Гульняў краін СНД не запланавана ўвогуле. Таксама няма згадак пра Гульні СНД ў сетцы эфіраў аж да 13 жніўня (гульні скончацца 14-га):

Не атрымалася адшукаць звестак наконт трансляцый на 6 жніўня ні ў Азербайджане, ні ў Арменіі, ні ў Таджыкістане, ні ў Кыргызстане і ні ў Туркменістане. У апошняй краіне, якая, як і Беларусь, церпіць ад дыктатуры, увогуле складана знайсці нейкую праграму перадач:

Затое «алімпіядазамяняльнік» займае амаль увесь эфір «Беларусі 5»:

Можна канстатаваць, што стрымінгам II Гульняў краін СНД займаецца толькі Беларусь. І гэта цалкам натуральна для моладзевых спаборніцтвах, значэнне якога раздзімаецца выключна ў прапагандысцкіх мэтах.

Іншыя пасты блога

Усе пасты