Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Гэта ўжо не смешна. Мілеўскі (а хутчэй нехта ад яго імя) пачаў гандляваць піўнымі келіхамі з аўтографамі, а яшчэ выдаліў пост, дзе клапаціліся пра яго стан
Відэа

Гэта ўжо не смешна. Мілеўскі (а хутчэй нехта ад яго імя) пачаў гандляваць піўнымі келіхамі з аўтографамі, а яшчэ выдаліў пост, дзе клапаціліся пра яго стан

У каментарах зноў непакояцца.

Аўтар — Alex Zagorski
18 верасня, 19:27
Гэта ўжо не смешна. Мілеўскі (а хутчэй нехта ад яго імя) пачаў гандляваць піўнымі келіхамі з аўтографамі, а яшчэ выдаліў пост, дзе клапаціліся пра яго стан

Былы форвард зборнай Украіны і брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі зноў трапляе ў інфаполе. Нагадаем, нядаўна ўраджэнец Мінска пачаў манетызіраваць свой Instagram праз продаж рэкламы, але ў хуткім часе відэа, што з'явіліся ў сацсетке напужалі фанатаў Мілі – запінаючыся, ён вымавіў усяго пару слоў і сапраўды выглядаў дрэнна. Глядзелася так, што Мілеўскі ледзь стаяў на нагах.

Шмат хто з падпісчыкаў Мілеўскага заклікаў выратаваць яго і дзівіліся з гэткіх сябраў, што здымаюць Арцёма ў такім стане, але сітуацыя зайшла яшчэ далей. Па-першае, пост, дзе людзі клапаціліся пра здароўе Мілеўскага цяпер выдалены, а па-другое – на «карпаратыўнай» старонцы экс-футбаліст апублікавалі пост, які больш падобны да здзеку: нехта невядомы за кадрам прапанаваў выпіць піва за перамогу кіеўскага «Дынама» з келіха з сімволікай клуба і аўтографам Арцёмам (і гэта пры відавочных праблемах Мілеўскага з алкаголем).

Як не цяжка зразумець, гэта рэклама – такі келіх першапачаткова прапанавалі купіць за 5 тысяч грыўняў (каля 440 беларускіх рублёў). У каментарах панавала абурэнне, людзі выказвалі версіі пра тое, што беларус трапіў у рукі нейкіх аферыстаў, якія карыстаюцца яго імём і станам дзеля заробку. У выніку пост не праіснаваў і гадзіны, але келіхамі усё роўна гандлююць: цяпер за 2 тысячы грыўняў (175 бел. рублёў).

Сумнявацца ў тым, што Мілеўскі трапіў у дрэнную кампанію, амаль што няма падстаў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты