Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Топ-15 легендарных зімовых трансфераў: Холанд, аднаклубнік Бялькевіча і Хацкевіча, шмат пераходаў у «Ліверпуль» і «МЮ»

Топ-15 легендарных зімовых трансфераў: Холанд, аднаклубнік Бялькевіча і Хацкевіча, шмат пераходаў у «Ліверпуль» і «МЮ»

Склалі рэйтынг.

15 студзеня 2023, 15:23
Топ-15 легендарных зімовых трансфераў: Холанд, аднаклубнік Бялькевіча і Хацкевіча, шмат пераходаў у «Ліверпуль» і «МЮ»

Зімовае трансфернае акно адрозніваецца ад летняга – па-першае, яно доўжыцца ўсяго месяц, па-другое, каманды шукаюць узмацненне пасярод сезону, могуць прымаць рызыкоўныя рашэнні, каб узмацніць каманду ў праблемны момант, часта ідуць ва-банк, дапускаюць памылкі або застаюцца ў неверагодным выйгрышы. Гэтым яно і цудоўнае.

Мы сабралі топ-15 найлепшых, на нашу думку, зімовых трансфераў. Спіс (вельмі) суб'ектыўны і заснаваны на розных аспектах – суме трансферу, індывідуальных выступах футбалістаў, камандным поспеху і г.д.

15. Эмерык Лапорт, «Атлетык» Більбао → «Ман Сіці», 65 млн еўра, 2018

«Ман Сіці» гістарычна шмат інвестуе ў гульцоў у лінію абароны, а Эмерык Лапорт да гэтага часу дзеліць 5-6 радок у спісе самых дарагіх трансфераў манчэстарскага клуба ў гісторыі з Жаау Канселу.

З аднаго боку, Лапорт – футбаліст, схільны да траўмаў, але па сваёй гульні ці ледзь не самы надзейны, на каго ў апошні час мог спадзявацца Пеп Гвардыёла. У чэмпіёнскіх сезонах, калі Эмерык быў цалкам здаровы, а «Сіці» дэманстраваў фантастычна нізкія паказчыкі прапушчаных мячоў і ўпэўнена дзейнічаў у абароне, яго дуэт з Рубенам Дыяшам параўноўвалі з парай абаронцаў Відзіч-Фердынанд.

14. Хуан Мата, «Чэлсі» → «МЮ», 45 млн еўра, 2014

Калі сціплы, але вельмі таленавіты Хуан Мата прыехаў у лонданскі клуб, многія заўзятары лічылі, што ён стане легендай «Чэлсі», правядзе ў клубе шмат гадоў і запомніцца як адзін з найлепшых плэймэйкераў у гісторыі клуба.

Мата быў вельмі прыкметным у складзе лонданцаў, у сезоне 2012/13 зрабіў перформанс, які да гэтага часу цяжка забыцца (54 выніковых дзеянняў ва ўсіх турнірах), але патрапіў «пад сплаў» Жазэ Маўрынью – і пакінуў клуб, перайшоўшы ў «МЮ».

Магчыма, у Манчэстэры Мата не выціснуў з сябе максімум па многіх розных прычынах (адна з якіх – зноў праца з Маўрынью), але ў Хуане «Юнайтэд» знайшоў тып футбаліста, якога шукаў яшчэ сэр Алекс. Пасля сыходу легендарнага трэнера ў клубе былі вельмі няпростыя часы, праз каманду прайшло нямала гульцоў, але менавіта Мата стаў адным з тых, хто найбольш і ярчэй запомніўся на працягу гэтых гадоў.

13. Патрыс Эўра, «Манака» → «МЮ», 8 млн еўра, 2006

«Манчэстэр Юнайтэд» ужо не лічаць такой машынай як раней, якая пад кіраўніцтвам Фергі гуляла і хораша (хоць часам не вельмі), і паспяхова, а Патрыс Эўра стаў адным з тых, дзякуючы каму каманду і звалі машынай.

Амаль 400 матчаў за клуб, цэлая куча трафеяў і адзін футбаліст, які «так любячы гэтую гульню» – як бы вы ні ставіліся да «МЮ», нястомная каманда з Патрысам у складзе выклікае толькі прыемныя ўспаміны.

12. Бруну Фернандэш, «Спортынг» → «МЮ», 63 млн еўра, 2020

Калі ў «МЮ» зразумелі, што Хуану Маце патрэбна добрая замена, Бруну Фернандэш аказаўся ідэальным кандыдатам.

Паралелі з трансферам Раналду (абодва прыйшлі са «Спортынгу»), нечакана вар'яцкая рэзультатыўнасць Бруна, час, за які ён стаў адным з капітанаў каманд, і званне аднаго з найлепшых плэймэйкераў свету азначаюць, што зімой 2020-га «Юнайтэд» не пралічыўся, калі зрабіў стаўку на партугальскага хаўбека.

11. Каха Каладзэ, «Дынама» Кіеў → «Мілан», 16 млн еўра, 2001

Да Кахі Каладзэ не можа не быць эмацыйнай прывязкі, улічваючы, што ён быў гульцом таго самага кіеўскага «Дынама» з Бялькевічам і Хацкевічам у складзе, а пасля выступаў за «Мілан», які не забудзе ніводны прыхільнік прыгожага футбола.

Грузін стаў сапраўднай легендай «Расанеры», на працягу многіх гадоў з'яўляўся надзейным абаронцам, нягледзячы на тое, што ўсё ж не змог цалкам рэалізаваць свой патэнцыял.

10. Адрыяна, Парма → Інтэр, 23,5 млн еўра, 2004

Вось ёсць пары, якім наканавана быць разам, Адрыяна і «Інтэр» – гэта як раз такая гісторыя.

Яго першае з'яўленне ў міланскім клубе ў 2001 не ўвянчалася поспехам, але арэнда ў «Фіярэнціну» і два сезоны ў «Парме» прымусілі кіраўніцтва «нерадзуры» зноў адкрываць кашалёк для падпісання бразільца – і на гэты раз усё склалася.

Адрыяна правёў за «Інтэр» амаль 200 матчаў, меў больш за 100 ачкоў па сістэме гол+пас, выйграў 9 трафеяў і стаў футбалістам, якога ніколі не забудуць вуліцы.

9. П'ер-Эмерык Абамеянг, Дортмунд → Арсенал, 63,75 млн еўра, 2018

Цяпер Абамеянгу ўжо 33, і ў яго праблемы ўжо ў іншым лонданскім клубе, але 5 гадоў таму яго трансфер у «Арсенал» стаў свайго роду эпахальным для «кананіраў». Заўзятары бачылі ў ім «новага Цьеры Анры», габонец быў галоўнай атакавалай надзеяй каманды, стаў капітанам і ўвогуле здзейсніў больш за 100 выніковых дзеянняў у 163 матчах за клуб.

Нягледзячы на шалёную суму трансферу, пераход стаў паспяховым. Але пасля сыходу Аўбы застаўся непрыемные смак – ён сышоў з каманды (як і, дарэчы, з «Барусіі») са скандалам, ды яшчэ і бясплатна.

8. Кевін дэ Бруйне, «Чэлсі» → «Вольфсбург», 22 млн еўра, 2014

Магчыма, найлепшым рашэннем у кар'еры Дэ Бруйнэ быў нават не трансфер у «Ман Сіці», а пераход у «Вольфсбург» зімой 2014-га.

Па-першае, ён нарэшце збег «з-за кратаў», дзе апынуўся ў лонданскім «Чэлсі», а выбар на карысць «ваўкоў», а не якога-небудзь іншага клуба, дапамог бельгійцу максімальна праявіць свой патэнцыял.

0,8 выніковых дзеянняў за адзін матч у сярэднім, перамогі ў Кубку Германіі (гол у фінале супраць «Дортмунда») і Суперкубку (асіст у матчы з «Баварыяй») дазволілі Дэ Бруйнэ зрабіць наступны крок у кар'еры, а «Вольфсбургу» зарабіць 54 млн еўра чыстымі – праз паўтара года Кевін вярнуўся на Туманны Альбіён.

7. Дзімітар Бербатаў, ЦСКА Сафія → «Баер», 2,5 млн еўра, 2001

Вы, мусіць, ужо і забыліся пра Дзімітара Бербатава, які запальваў у АПЛ у «Фулхэме», «Тотэнхэме» і «МЮ». Але, без сумневу, найлепшы перыяд у сваёй кар'еры ён правёў у Нямеччыне, дзе на працягу 5,5 гадоў выступаў за Баер.

У балгарына няма трафеяў з леверкузенскім клубам, але яго футбол на пачатку 2000-х сапраўды ўражваў. Першы поўны сезон у новым клубе для Дзімітара аказаўся няўдалым, але з часам усё ішло толькі ўверх. У агульнай складанасці – 91 гол і 34 асіста ў 202-х матчах за «Баер».

6. Філіпэ Каўтыньё, «Інтэр» → «Ліверпуль», 13 млн еўра, 2013

Найлепшыя часы Філіпэ Каўтыньё ўжо ззаду, у гэтым сезоне ён правальваецца ў «Астан Віле» і блізкі да таго, каб вярнуцца на радзіму.

Аднак роўна 10 гадоў таму яго кар'ера імкліва пайшла ўгару пасля трансферу ў «Ліверпуль». Бразілец ніколі не быў супербамбардзірам, але падчас выступаў за англійскі клуб найграў на мянушку «чараўнік» і вельмі часта цешыў мерсісайдцкіх заўзятараў прыгожым футболам.

На жаль, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што яго кар'еру перакрэсліў іншы зімовы трансфер – у «Барселону» за 135 млн еўра. Пакуль у каталонскага клуба праблемы з фінансамі, Каўтыньё будзе яшчэ доўга лічыцца галоўным трансферным правалам «Барсы».

5. Марсела, Флуміненсе → Рэал, 6,5 млн еўра, 2007

Многія балельшчыкі «Рэала» да гэтага часу лічаць, што поспех з Марсела – галоўная прычына, чаму кіраўніцтва мадрыдскага клуба пачало падпісваць маладых бразільскіх футбалістаў.

У 2007-м ён прыйшоў амаль нікому невядомым гульцом, а ў 2022-м пакінуў клуб у якасці самага тытулаванага гульца «Рэала» ў клубнай гісторыі. Ён зрабіў 3 асісты ў двух фіналах Лігі чэмпіёнаў, зацэментаваў за сабой левы фланг абароны каралеўскага клуба на многія гады і ў свой час лічыўся найлепшым левым абаронцам свету.

Амаль праз 15 гадоў у камандзе ён правёў 546 матчаў. Легенда, якую будуць ставіць у прыклад шматлікім наступным пакаленням.

4. Луіс Суарэс, Аякс → Ліверпуль, 26,5 млн еўра, 2011

Так, як вы ўжо зразумелі, Ліверпуль гістарычна добра праводзіў зімовае трансфернае акно. Многія клубныя балельшчыкі дакладна запомнілі 31 студзеня 2011 года, калі «чырвоным» усё ж удалося купіць і зарэгістраваць Луіса Суарэса (і Эндзі Кэрала) у дэдлайн.

З англійскім клубам уругвайцу ўдалося выйграць толькі адзін Кубак лігі, але, як і ў выпадку з Каўтыньё, ён надоўга запомніўся фанатам выдатным футболам, які стабільна дэманстраваў на працягу многіх гадоў (а таксама некалькімі незвычайнымі скандаламі, у якія ён валодаў здольнасцю трапляць).

Суарэс быў не толькі «уладальнікам «Норвіча», як яго называлі фанаты «МЮ», але і гульцом, які часта адзначаўся ў матчах супраць топ-клубаў.

3. Эрлінг Холанд, «Зальцбург» → «Дортмунд», 20 млн еўра, 2020

У апошні час вельмі цяжка абыйсці Эрлінг Холанда ў любым топе, бо нарвежац працягвае паражаць рэзультатыўнасцю і біць рэкорды, нягледзячы на тое, што яму ўсяго 22 гады.

У спісе найлепшых зімовых трансфераў яго таксама ці наўрад можна абысці. Але што казаць пра футбаліста, які ў сваім дэбютным матчы за «Дортмунд» забіў 3 галы за 34 хвіліны? Холанд скончыў сваю гісторыю ў Германіі адносна хутка, але за 2,5 гады ў «Барусіі» набіў 86 галоў у 89 матчах, а яшчэ аддаў 23 асіста.

Ужо зараз Эрлінг лічыцца не толькі адным з найлепшых нападаючых свету, але і адным з найлепшых футбалістаў.

2. Вірджыл ван Дэйк, «Саўтгемптан» → «Ліверпуль», 84,65 млн еўра, 2018

Ніхто не схлусіць, калі скажа, што Вірджыл ван Дэйк уваходзіць у спіс найлепшых футбалістаў у гісторыі «Ліверпуля». У свой час ён стаў самым дарагім набыццём мерсісайдцаў, але выдаткаваныя сродкі цалкам сябе апраўдалі.

З ван Дэйкам клуб выйграў Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА, клубны чэмпіянат свету стаў чэмпіёнам Англіі і перамагаў ва ўсіх мясцовых турнірах. Нідэрландзец – увасабленне «новага «Ліверпуля», які пасля столькіх гадоў пакут вярнуўся на вяршыню і зноў стаў адным з самых уплывовых клубаў свету.

1. Неманья Відзіч, «Спартак» → «МЮ», 10,5 млн еўра, 2006

Зразумеем вас, калі вы не чакалі ўбачыць на першым месцы менавіта Відзіча, але ён азнаменаваў сабой адзін з самых паспяховых перыядаў у гісторыі «Юнайтэд».

Ён прыехаў ноўнэймам, а пайшоў гульцом, які ўзяў з клубам 15 трафеяў, двойчы станавіўся найлепшым футбалістам АПЛ (нагадаем, што ён быў цэнтрбекам!) і ў пары з Рыа Фердынандам склаў адзін з найлепшых дуэтаў цэнтральных абаронцаў у гісторыі футбола.

***

А каго б вы дадалі ці прыбралі з гэтага спісу? Напішыце ў каментарах.

Фота: Manchester City FC, Manchester United FC, Paul Ellis/Global Look Press, Stuart MacFarlane/Arsenal FC, VfL Wolfsburg, Bayer 04 Leverkusen, Real Madrid FC, Liverpool FC, Ian Hodgson/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты