Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Мудрык, Таналі, Гравенберх і іншыя: 20 найгучнейшых прозвішчаў маладзёжнага Еўра

Мудрык, Таналі, Гравенберх і іншыя: 20 найгучнейшых прозвішчаў маладзёжнага Еўра

Досыць маладых топаў.

18 чэрвеня, 10:12
1
Мудрык, Таналі, Гравенберх і іншыя: 20 найгучнейшых прозвішчаў маладзёжнага Еўра

21 чэрвеня на палях Румыніі і Грузіі стартуе чэмпіянат Еўропы U-21. Многія футбольныя заўзятары недаацэньваюць гэты турнір і не назіраюць за развіццём яго падзей. У гэтым жа годзе ён абяцае быць надзвычай цікавым – у першую чаргу, з-за колькасці топавых маладых гульцоў, якія будуць у ім удзельнічаць.

Сабралі для вас 20 гучных прозвішчаў турніру.

Георгій Мамардашвілі (Грузія)

У складзе грузінаў не буде Хвічы Кварацхелія, таму іх галоўная зорка – галкіпер Георгій Мамардашвілі. Мінулым летам ён за 850 тысяч еўра перайшоў у «Валенсію», а зараз, маючы трансферны кошт у 25 млн еўра, зацікавіў «Інтэр», «Астан Вілу» і «Чэлсі».

Шарль дэ Кетэларэ (Бельгія)

Атакуючы хаўбек Шарль Дэ Кетэларэ мінулым летам перайшоў у «Мілан» за 35,5 млн еўра, але ў дэбютным сезоне ў Італіі запісаў на свой рахунак толькі адно выніковае дзеянне. Ён найграў ужо 12 матчаў за нацыянальную зборную Бельгіі, але ўдзел у маладзёжным Еўра - добры шанц вярнуць упэўненасць і сваю найлепшую форму.

Раян Гравенберх (Нідэрланды)

У Гравенберха падобная сітуацыя, як і ў Дэ Кетэларэ. У «Аяксе» ён быў адным з самых шматабяцальных цэнтральных хаўбекаў у Еўропе, але з пераходам у «Баварыю» затармазіў сваё развіццё з-за сукупнасці розных прычын.

Раян таксама ўжо гуляў за нацыянальную зборную (і нават забіваў), але плацдарм у выглядзе маладзёжнага чэмпіянату Еўропы пасля няўдалага сезона – тое, што яму якраз і трэба.

Фабіу Фэрэйра Віейра (Партугалія)

Фабіў Віейра гуляў у фінале мінулага Еўра U-21, дзе прайграў Германіі, таму ўжо ў якасці капітана паспрабуе зноў прайсці як мага далей са сваёй камандай. Хаўбек «Арсенала» – ужо легенда партугальськай маладзёжкі: у 25 матчах ён забіў 14 мячоў і аддаў 6 асістаў.

Віцiнья (Португалія)

У «Марсель» набыў Віцінью ў «Брагі» за 32 млн еўра (сумарна сума з бонусамі), і хоць малады цэнтрфорвард пакуль не дэманструе ў Францыі тое, што дэманстраваў у Партугаліі (амаль 2 галявыя дзеянні за матч у сярэднім), ён толькі прыстасоўваецца да гульні ў новым чэмпіянаце.

Эмацыйны і фізічны буст у выглядзе Еўра напярэдадні першага поўнага сезона сапраўды пойдзе яму на карысць.

Габрыэль Вейга (Іспанія)

Калі вы крыху назіралі за матчамі Ла Лігі мінулага сезона, то сапраўды павінны былі звярнуць увагу на Габрыэля Вейгу – юны хаўбек «Сельты» здзейсніў 15 дзейсных дзеянняў і зацікавіў «Рэал», «Ліверпуль», «Дортмунд» і іншыя еўрапейскія топы.

Цяпер ён едзе на Еўра-2023 у якасці аднаго з найталенавітнейшых іспанскіх выканаўцаў.

Аян Сансет (Іспанія)

Яшчэ адзін іспанец, на якога неабходна звярнуць увагу – Аян Сансет. Атакуючы хаўбек «Атлетыка» з Більбаа забіў 10 мячоў у Ла Лізе і ўпэўнена стаў адным з лідараў сваёй каманды.

За маладзёжную зборную Іспаніі ён пакуль не забіваў, але пасля цудоўнага сезона на Еўра будзе мець дастаткова ўпэўненасці, каб пагрукаць у дзверы нацыянальнай зборнай.

Міхаіл Мудрык (Украіна)

«Я паеду. Хачу дапамагчы камандзе. Я шмат што з ёй прайшоў, яна займае асаблівае месца ў маім сэрцы. Я не магу не паехаць», – пракаментаваў сваю наяўнасць у заяўцы маладзёжнай зборнай Михаіл Мудрык.

Напярэдадні першага паўнацэннага сезона з «Чэлсі» і працы з Маўрысіа Пачэціна ўкраінцу сапраўды ёсць, што даказваць. Але рашэнне паехаць на маладзёжнае Еўра, каб вярнуць сваю найлепшую форму ўжо ўразіла аргенцінскага спецыяліста.

Мудрык, дарэчы, самы дарагі гулец турніру – па версіі Transfermarkt яго трансферны кошт складае 60 млн еўра.

Эміл Сміт-Роў (Англія)

Эміл Сміт-Роу ў папярэднім сезоне забіў 10 мячоў у АПЛ, лічыўся адным з найлепшых маладых англійскіх футбалістаў і атрымліваў выклікі ў нацыянальную зборную. Зрэшты, у кампаніі-2022/23 ён страціў сваё месца ў старце, пасля сур’ёзна траўмаваўся, а потым зноў спрабаваў знайсці шляхі ў стабільны асноўны склад «Арсенала» – на жаль, беспаспяхова.

Цяпер 22-гадовым футбалістам цікавяцца больш сціплыя клубы АПЛ, таму гэты турнір – добрая сцэна, каб прадэманстраваць свае якасці.

Харві Эліат (Англія)

У мінулым сезоне Харві Эліят ужо стаў неад’емнай часткай «Ліверпуля» і, відавочна, ірвецца ў нацыянальную зборную Англіі. У выпадку паспяховага (як індывідуальна, так і камандна) выступу на Еўра U-21, ён дакладна будзе прэтэндаваць на трапленне ў спіс Гарэта Саўтгейта.

Энтані Гордан (Англія)

Энтані Гордан перайшоў у «Ньюкасл» за больш за 45 мільёнаў еўра, але ў другой палове сезона быў далёкі ад свайго найлепшага футбола. Як і для многіх іншых гульцоў, маладзёжнае Еўра-2023 — карысны вопыт напярэдадні новага сезона.

Чуквунонса Мадуэке (Англія)

Мадуэке = Мудрык. Хаос у «Чэлсі» не даў сябе зарэкамендаваць пасля пераходу ў лонданскі клуб зімой, таму на Еўра Пачэціна (ці нехта з яго штаба) будзе пільна назіраць за яго гульнёй.

Юсуфа Мукако (Германія)

Германія – пераможца мінулага турніру — сёлета прывезла на палі пакуль Грузіі (менавіта там будуць гуляць матчы групавога этапа) не такі зорны склад. 18-гадовы бамбардзір «Дортмунда» Юсуфа Мукако – яго галоўная зорка.

Махамед Сімакан (Францыя)

А вось у маладзёжкі Францыі зорак нямала. Агульны трансферны кошт перавышае 400 (!) мільёнаў эўра, а на кожнай пазіцыі – топавыя і ўжо дасведчаныя футбалісты.

Махамед Сімакан, адзін з самых выніковых абаронцаў клубнага сезона ў Еўропе, дагэтуль згуляў толькі два матчы за маладзёжку, але на турніры, верагодна, будзе асноўным правым абаронцам.

Кефрэн Цюрам (Францыя)

Асабліва варта адзначыць таксама Кефрэна Цюрама – аднаго з найлепшых гульцоў мінулага сезона Лігі 1. Кажуць, што ён ужо дамовіўся з «Ліверпулем» аб умовах кантракту, але ім усё яшчэ сур’ёзна цікавіцца «ПСЖ».

Мішэль Олісе (Францыя)

Мішэль Олісе правёў магутную кампанію ў АПЛ – аддаў 11 галявых перадач (больш толькі ў Салаха, Троссарда і Дэ Бруйне). Цяпер 21-гадовы талент паспрабуе паўтарыць поспех у маладзёжнай зборнай на вялікім турніры.

Раян Шэркі (Францыя)

За месца на правым фланзе атакі з Олісе будзе канкураваць 19-гадовы Раян Шэркі – адзін з галоўных талентаў французскага футбола. Яго вельмі хоча падпісаць «ПСЖ» і цэлы шэраг еўрапейскіх грандаў, але сам гулец заявіў, што «не думае аб змене клуба, таму што цалкам засяроджаны на Еўра».

Абавязкова звярніце ўвагу на гэтага хлопца.

Амін Гуіры (Францыя)

Найлепшая характарыстыка для Аміна Гуіры – яго 17+8 ва ўсіх турнірах за «Рэн» у мінулым сезоне. Менавіта 23-гадовага форварда лічаць галоўнай ударнай сілай моцнай французскай маладзёжкі.

Джорджа Скальвіні (Італія)

У свае 19 гадоў Джорджа Скальвіні ужо каштуе 40 млн еўра па версіі Transfermarkt, найграў 4 матчы за нацыянальную зборную і з'яўляецца трансфернай мэтай «Напалі» і «Інтэра» гэтым летам.

Магутны сезон у «Аталанце» ўжо прымушае італьянскіх фанатаў называць яго будучым капітанам нацыянальнай зборнай.

Сандра Таналі (Італія)

Алеж ёсць і Сандра Таналі – мусіць, найвялікшае імя сярод усіх удзельнікаў Еўра і другі самы дарагі гулец турніру пасля Міхаіла Мудрыка (трансферны кошт — 50 млн эўра).

«Андрэа Пірла нашага часу» правёў ужо тры паўнавартасныя сезоны за «Мілан», за нацыянальную зборную згуляў больш матчаў (14), чым за маладзёжку (12), але ўявіць удзел Італіі U-21 на буйным турніры без яго немагчыма.

Таналі – капітан каманды, а ў кваліфікацыі часам выдаваў фантастычныя перформансы і важнымі галявымі перадачамі дапамагаў італьянцам перамагаць (хет-трык з асістаў супраць Люксембурга – перамога 3:0, дубль з асістаў супраць Босніі – перамога 2:1).

Фота: Joris Verwijst, Gualter Fatia, Octavio Passos, Angel Martinez, Boris Streubel, Antonio Borga, Jonathan Moscrop/REUTERS, Soccrates, The FA, Markus Gilliar - GES Sportfoto, Gareth Copley, Hugo Pfeiffer, James Williamson, Franco Arland/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты