Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Першае выдаленне ў ЧБ-2023: капітан брэсцкага «Дынама» Аляхновіч ударыў Лісаковіча-малодшага пасля свістку на перапынак

Першае выдаленне ў ЧБ-2023: капітан брэсцкага «Дынама» Аляхновіч ударыў Лісаковіча-малодшага пасля свістку на перапынак

Дзмітрый жа атрымаў жоўтую картку за свае паводзіны.

Аўтар — Alex Zagorski
18 сакавіка 2023, 21:43
2
Першае выдаленне ў ЧБ-2023: капітан брэсцкага «Дынама» Аляхновіч ударыў Лісаковіча-малодшага пасля свістку на перапынак

Першую чырвоную картку ў новым сезоне вышэйшай лігі ўбачыў перад сабой капітан брэсцкага «Дынама» Эдгар Аляхновіч. Паўабаронца быў наказаны за ўдар Дзмітрыя Лісаковіча з «Тарпеда-БелАЗ» пасля свістку на перапынак.

З чаго пачалася сутычка гульцоў не зразумела: эпізод не быў паказаны, бачна толькі, што напачатку на газоне «Брэсцкага» апынуўся гулец хатняй каманды. Магчыма, менавіта праз гэта Лісаковіч-малодшы атрымаў жоўтую картку.

Таксама матч запомніўся чырвона-зялёным сцягам на палову сектара за левымі варотамі на «Брэсцкім».

У другім тайме жодзінцы забілі адзін мяч і ўзялі перамогу з лікам 1:0.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты