Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Брамнiца «Гомеля» плюнула ў суперніцу і атрымала другую ў камандзе чырвоную – вароты заняла палявая i зацягнула сваiх у наступны раўнд Кубка
Відэа

Брамнiца «Гомеля» плюнула ў суперніцу і атрымала другую ў камандзе чырвоную – вароты заняла палявая i зацягнула сваiх у наступны раўнд Кубка

Неверагодны сцэнарый!

Аўтар — Бэзавы Кіт
10 красавіка 2023, 14:14
Брамнiца «Гомеля» плюнула ў суперніцу і атрымала другую ў камандзе чырвоную – вароты заняла палявая i зацягнула сваiх у наступны раўнд Кубка

Цікавы матч адбыўся ў жаночым Кубку Беларусі, дзе прайшла стадыя 1/8 фінала. Там удзельнічалі толькі чатыры каманды – «Бабруйчанка» мінімальна перамагла брэсцкае «Дынама», а «ДЮСШ-ПалесДУ» змагаўся з «Гомелем» усе 120 хвілін без галоў. Спатрэбілася і серыя пенальці, у якую ў меншасці зацягнула капітан гомельскай каманды (палявы гулец) Ганна Кушнерава.

Па першаму тайму можна было сказаць, што гэта самотная гульня, бо нічога цікавага ён акрамя недакладнага ўдара пінчанкі Лізаветы Хандогі пасля праходу сам насам не прынёс.

А вось у другой 45-хвілінцы здарылася выдаленне абаронцы «Гомеля» Крысціны Кузьменкі за фол апошняй надзеі. Футбалістка наўпрост па-рэгбійнаму затрымала Анастасію Пуцько за 15 метраў да штрафной – гэта прамая чырвоная.

А ўжо праз сем хвілін адзначылася першай жоўтай карткай галкіпер «Гомеля» Вольга Гаўрук – за «гарачыя» размовы з арбітрам пасля фолу на ёй у штрафной.

У дададзены час неспакойная галкіпер атрымала другую картку – нават яшчэ за больш дзіўны ўчынак: плявок у суперніцу, якая аказвала ціск на брамніка (адметка 4:25).

Другога галкіпера ў заяўцы ў гасцей не аказалася, таму ў варотах з'явілася капітан Ганна Кушнерава. Але гэта толькі дапамагло камандзе – суперніцы білі па браме з любой пазіцыі, але гэта было альбо з вельмі далёкіх пазіцый, альбо не так небяспечна. Так гамельчанкі пратрымаліся да серыі пенальці, дзе ўсе чакалі, што перавага будзе на баку пінскай каманды.

Аднак Кушнерава адбіла тры з чатырох стрэлаў, не справіўшыся толькі з першым ударам Ангеліны Сярэдзіч, у той час, як Кацярына Малітвік не адбіла ніводнага пенальці.

Сапраўды феерычная перамога «Гомеля», які выходзіць у 1/4 Кубка!

Іншыя пасты блога

Усе пасты