Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Я губляю працу, а ты, ###, бабкі зарабляеш». Гнеўны спіч Біёнчыка ў адрас суддзі пасля паразы «Славіі» ад «Слуцка» трапіў на камеру
Відэа

«Я губляю працу, а ты, ###, бабкі зарабляеш». Гнеўны спіч Біёнчыка ў адрас суддзі пасля паразы «Славіі» ад «Слуцка» трапіў на камеру

І што гэта ён мае на ўвазе?

Аўтар — Alex Zagorski
10 кастрычніка, 15:15
2
«Я губляю працу, а ты, ###, бабкі зарабляеш». Гнеўны спіч Біёнчыка ў адрас суддзі пасля паразы «Славіі» ад «Слуцка» трапіў на камеру

На мінулых выходных прайшлі матчы 24-га тура вышэйшай лігі. Адным з нечаканых вынікаў стала параза «Славіі» ў Слуцку.

У бягучым сезоне мазыране набралі добры ход і займаюць 4-ы радок у табліцы, да гульні супраць случчан каманда Івана Біёнчыка падыходзіла са статыстыкай у апошніх пяці матчах 3 перамогі, 1 нічыя і 1 параза з розніцай мячоў 10:5. «Слуцк» жа за тыя ж пяць матчаў ані разу не перамог – 4 нічыі і 1 параза з розніцай 5:6.

Але ў футбол не лічбамі гуляюць: «Слуцк» мінімальна перамог 1:0, што вельмі моцна раззлавала Івана Біёнчыка. Пасля матчу ён выліўся гнеўнай тырадай у адрас галоўнага суддзі матчу Ігара Шумілава, які сам нядаўна быў футбалістам (скончыў кар'еру ў 2020-м) – момант зафіксаваў тэлеканал «Беларусь 5».

– За такое, ###, лінчуюць, ###, проста, і ўсё. Я працу губляю, ###, а ты ідзеш на сваю, яшчэ і бабкі зарабляеш. Што мы будзем у роўных умовах, разумееш? – крычаў Біёнчык.

Як думаеце, што значаць заявы галоўнага трэнера мозырскай «Славіі»? Адзначым, што ў аглядзе гульні ад АБФФ адсутнічаюць спрэчныя моманты, якія маглі б патлумачыць гнеў Біёнчыка:

Іншыя пасты блога

Усе пасты