Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Лiдара «Арсенала» амаль 20 хвiлiн ратавалi на поле пасля простага падзення – адзiн з заўзятараў прадчуваў бяду

Лiдара «Арсенала» амаль 20 хвiлiн ратавалi на поле пасля простага падзення – адзiн з заўзятараў прадчуваў бяду

Драма з Д2.

Аўтар — KentYara98
11 лістапада, 20:07
Лiдара «Арсенала» амаль 20 хвiлiн ратавалi на поле пасля простага падзення – адзiн з заўзятараў прадчуваў бяду

Дзяржынскі «Арсенал» у пачатку лістапада датэрмінова стаў чэмпіёнам Д2, адарваўшыся ад праследавацеляў з «Дняпра» і «Віцебска» на 11 ачкоў за тры туры да канца турніру.

11 лістапада каманду чакаў матч з «Макслайнам». І незадоўга да гульні адзін з заўзятараў «Арсенала» стаў заклікаць паберагчы гульцоў. З ім не пагадзіліся, аднак мужчына стаяў на сваім, апісваючы магчымае доўгае аднаўленне пасля траўм.

Але «Арсенал» выпусціў аснову, а заўзятар ці то «накаркаў», ці то праўда адчуваў бяду. К 31-й хвіліне дзяржынцы прайгравалі 0:2, неўзабаве адставанне скараціў 22-гадовы казахстанскі форвард Мацвей Герасімаў – гэта быў яго 13-й мяч у сезоне, больш у «Арсенале» не забіваў ніхто. А на 42-й хвіліне сустрэчы Герасімаў пры спробе прабіць па варотах у барацьбе з абаронцам вельмi няўдала ўпаў на газон, прызямліўшыся на левую руку.

Клубны медык «Арсенала», прыбегшы да Герасімава, запытаў падмогу хуткай дапамогі. Машына выехала проста на поле.

Футболiсты абедзьвюх каманд, здаецца, не вельмі разумелі, што адбываецца.

А Герасімава ўсё не знасiлі з поля – можна было падумаць пра найгоршае, але ніякіх прыкмет экстранай рэанімацыі не было. Амаль 20 хвілін гулец праляжаў на газоне, а вакол яго снавалі медыкі. Але ўсё ж Герасімава пагрузілі ў машыну, і яна, зрабіўшы разварот проста па полі, паехала ў бальніцу.

У выніку першы тайм працягнуўся 63 хвіліны – суддзя кампенсаваў менавіта час дапамогі Герасімаву. А заўзятар, які перад матчам казаў пра траўмы, вярнуўся ў каментарыі, каб нагадаць, што папярэджваў.

У другім тайме «Арсенал» прапусціў яшчэ двойчы – і разгромна прайграў «Макслайну» 1:4. А праз некаторы час паведаміў, што Герасімаву дыягнаставалі аскепкавы пералом ключыцы. Гэта вельмі непрыемная траўма, але пасля яе рэальна вярнуцца ў строй праз два-тры месяцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты