Tribuna/Хакей/Блогі/Фото блог/Хакеістаў «Дынама» ёсць каму суцешыць пасля чарговага вылету з плэй-оф КХЛ: экс-варатарка, фінансістка, арганізатарка вяселляў і мадэль, якой не зайшла мінская вада

Хакеістаў «Дынама» ёсць каму суцешыць пасля чарговага вылету з плэй-оф КХЛ: экс-варатарка, фінансістка, арганізатарка вяселляў і мадэль, якой не зайшла мінская вада

Жонкі і дзяўчаты.

Блог — Фото блог
Аўтар — bytribuna com
14 сакавіка 2023, 13:29
1
Хакеістаў «Дынама» ёсць каму суцешыць пасля чарговага вылету з плэй-оф КХЛ: экс-варатарка, фінансістка, арганізатарка вяселляў і мадэль, якой не зайшла мінская вада

11 сакавіка мінскае «Дынама» завяршыла сезон - нават крыху пазней, чым прагназавалася, здолеўшы зачапіць цэлых два матчы ў серыі са СКА.

Хтосьці з дынамаўцаў працягне сезон у плэй-оф ЧБ, ну а хтосьці ўжо жыве чаканнем больш працяглага адпачыку. А палепшыць яго і суцешыць, калі хто раптам знерваваўся ад вылету, здольныя жонкі і дзяўчыны гульцоў. Мы вывучылі склад «Дынама» ў плэй-оф і акаўнты тых, хто там выступаў - хтосьці, мяркуючы па ўсім, застаецца без пары ці вельмі ўжо добра яе хавае, некаторыя дзяўчыны наглуха закрылі акаўнты «пад замок», але астатніх мы вам пакажам.

Канстанцін Шостак (3 матчы, 13 прапушчаных шайб)

Тут і далей у дужках указаная статыстыка гульца ў серыі супраць СКА.

У 21-гадовага Аляксея Коласава, які часцей гуляў у рэгулярным сезоне, спадарожніцы, калі меркаваць па сацсетках, на дадзены момант няма. А вось ягоны напарнік Шостак, якому вось-вось споўніцца 23, ажаніўся яшчэ ў 2021-м. Абранніца Валерыя, мяркуючы па ўсім, з Чарапаўца, дзе Канстанцін гуляў у сістэме «Северсталі» з 2017-га па 2021-ы і для прасоўвання ў кар'еры змяніў пашпарт на расійскі. У дзяцінстве дзяўчына марыла стаць акторкай, але займаецца нанясеннем макіяжу.

Марк Барберыя (6 матчаў, 0+6)

Абаронца, які стаў найлепшым па набраных ачках у складзе «Дынама» ў плэй-оф, за ўсю рэгулярку зрабіў усяго ў паўтара раза больш асістаў (у яго было 3+9 за 67 сустрэч). Дзяўчыну канадца, якому днямі споўніцца 33, завуць Шарлота Ды Натале, родам яна са швейцарскай Лазаны - за мясцовую каманду Барберыя гуляў у 2020-2021 гадах. У акаўнце Шарлоты, якая захапляецца конным спортам, можна знайсці і кадры з экскурсій па Беларусі.

Сяргей Сапега (6 матчаў, 1+1)

З беларускіх абаронцаў каманды ў Сапегі самы вялікі айстайм за сезон, а пасля вылету ён запэўніў, што ў "Дынама" зрабілі ўсё, што маглі. Ажаніўся 23-гадовы гулец зусім нядаўна, у снежні 2022-га, на дзяўчыне па імені Карына. Мяркуючы па акаўнце, яна, як і муж, вырасла ў Віцебску.

Дзмітрый Дзярабін (4 матчы, 0+0)

За ўвесь сезон (яшчэ было 39 матчаў у "рэгулярцы") 23-гадовы гулец абароны набраў толькі адзін асіст. Жанаты ён з красавіка 2022-га - жонку завуць Дыяна, займаецца яна трэніроўкамі па стрэтчынгу і ў сваім акаўнце нярэдка дэманструе расцяжку.

Джозэф Душак (3 матчы, 0+0)

У рэгулярцы 25-гадовы амерыканец быў у лідарах па статыстыцы (9+36 у 67 матчах, больш ачкоў было толькі ў форварда Раяна Спунера), але ў першым матчы серыі са СКА атрымаў траўму. Яго дзяўчына Бізер - вельмі спартовая: на школьным узроўні паспявала і ў футболе, і ў баскетболе, а ў каледжы засяродзілася на лакросе (від спорту, дзе па газоне бегаюць з клюшкамі, да якіх прымайстраваная сеткаватая лавушка, і закідваюць невялікі мяч у вароты), скончыўшы праз траўму. У Нью-Йорку Бізер трэніруе ў адной з залаў, але паспела і прыляцець да Душака ў Мінск.

Джон Гілмар (2 матчы, 0+0)

29-гадовы канадзец таксама выпаў у плей-оф праз праблемы са здароўем, а ў рэгулярцы меў 1+8 за 52 матчы. Ягоная дзяўчына Лоўрэнс (з цалкам звыклым для беларускага вуха прозвішчам Шапіра) з Манрэаля, як і сам хакеіст, і працуе ў кампаніі па кіраванні інвестыцыямі.

Раян Спунер (6 матчаў, 1+4)

Другі бамбардзір «Дынама» ў плэй-оф пасля Барберыя ў рэгулярным сезоне быў першым з 47 (19+28) ачкамі за 64 матчы. 31-гадовы канадзец даўным-даўно сустракаецца з суайчынніцай Пэйтан, якая таксама гуляла ў хакей, была варатаркай, але не паднялася вышэй за ўніверсітэцкі ўзровень. Летам 2022-га пара ўзаконіла свае адносіны.

Раман Гарбуноў (6 матчаў, 2+1)

26-гадовы натуралізаваны расіянін, які паспеў пабыць і капітанам зборнай новай краіны, у "рэгулярцы" быў трэцім снайперам "Дынама" з 15 шайбамі (за 61 гульню таксама паспеў набраць 12 асістаў). Як і Гарбуноў, ягоная жонка Алена родам з расійскага Сарова. У красавіку 2022-га ў пары нарадзіўся першынец - сын Ілля.

На навагоднім фота Гарбуновай, якая абрала чырвоны ўбор, правей яе мы заадно можам убачыць уладальніц закрытых акаўнтаў Алену Дзямкову (у яе мужа Арцёма Дзямкова няма ачкоў за 6 матчаў плэй-оф) і Вольгу Віхараву (яе абраннік Уладзімір Алістраў за 6 сустрэч плэй-о набраў 3+1).

Брэндан Козун (6 матчаў, 0+3)

32-гадовы амерыканец набраў карыснасць "-6" за плэй-оф (найгоршы паказчык у "Дынама", гэтак жа толькі ў Спунера). Сваю спадарожніцу Алену сустрэў у Яраслаўлі, дзе гуляў за «Лакаматыў» з КХЛ. Мяркуючы па акаўнце расіянкі, яна шмат падарожнічае па свеце.

Седрык Пакет (5 матчаў, 2+0)

29-гадовы канадскі форвард, якога не хвалюе палітыка, адзіную гульню плэй-оф прапусціў праз удар паміж ног суперніку. Ужо каля пяці гадоў Пакет у адносінах з канадкай Мары-Камілай, якая працуе ў банкаўскай сферы. Калі меркаваць па відах з акна на відэа ў Instagram, у Мінску яна з хлопцам засялілася ў «доме Чыжа».

Ігар Мартынаў (4 матчы, 1+1)

24-гадовы форвард у сезоне не вылучаўся вялікай выніковасцю - у рэгулярцы набраў 13 (8+5) ачкоў у 57 матчах. Ажаніўся хакеіст за тыдзень да пачатку вайны ва Украіне - 17 лютага 2022-га. Жонка Мартынава Мар'яна - арганізатарка вяселляў, у тым ліку ўласнага, а яшчэ лічыць сезон «Дынама» і Мартынава добрым.

Сяргей Шумакоў (1 матч, 0+0)

Дзіўны трансфер «Дынама» перад закрыццём акна пераходаў - падпісаны ў снежні за 70 тысяч долараў 30-гадовы расіянін набраў адзін асіст за 11 матчаў «рэгуляркі», у якой не заўсёды трапляў у заяўку, а ў плэй-оф яму фактычна не знайшлося месца. Сустракаецца Шумакоў з расіянкай Ксеніяй Дзёмінай, якую, мабыць, слушней за ўсё назваць фітнес-мадэллю. Сумесных фота з хакеістам даўно няма ў яе профілі - але ў снежні яна таксама пераехала ў Мінск, і наўрад ці гэта проста супадзенне. У беларускай сталіцы, па заяве Дзёмінай, «жахлівая вада» – яе дзяўчына звінаваціла ў з'яўленні ў сябе дэрматыту і іншых праблем са скурай.

Іншыя пасты блога

Усе пасты