Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Беларускі хакеіст эпічна прамазаў па пустых варотах «Дынама», але ўсё адно дапамог аўтсайдару лігі перамагчы

Беларускі хакеіст эпічна прамазаў па пустых варотах «Дынама», але ўсё адно дапамог аўтсайдару лігі перамагчы

І яшчэ стаў гульцом матчу.

1 лютага, 06:20
Беларускі хакеіст эпічна прамазаў па пустых варотах «Дынама», але ўсё адно дапамог аўтсайдару лігі перамагчы

Мінскае «Дынама» ў гэтым сезоне не адрозніваецца стабільнасцю. Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава могуць абыгрываць фаварытаў, што паказалі ў апошніх матчах са СКА (2:1) і «Лакаматывам» (5:3). А могуць саступіць аўтсайдару, што і здарылася ўвечары 31 студзеня.

Галоўным героем матча КХЛ стаў беларускі нападаючы «Сочы» Мікіта Феакцістаў. Яго шайба дапамагла «леапардам» упершыню ў сезоне абгуляць «зуброў» (3:2).

Гэта ўсяго другі гол беларуса ў бягучай рэгулярцы. Мінулы раз ён закідваў ажно ў кастрычніку, у матчы са СКА, які, дарэчы, для «Сочы» таксама стаў пераможным – 5:4.

Феакцістаў меў проста шыкоўную магчымасць зрабіць дубль. У першым перыядзе брамнік мінчукоў Дылан Фергюсан памыліўся на прыёме шайбы за варотамі, яе падхапіў абаронца «Сочы» Антон Сагадзееў і аддаў на Феакцістава. Як ён не патрапіў у сетку, не зразумеў і беларускі легіянер, што можна было прачытаць па яго вуснах ужо пасля эпізоду на лаўцы:

Пасля матчу Феакцістаў быў больш стрыманы:

«Не буду скардзіцца на клюшку. Сам вінаваты. Сага [Антон Сагадзееў] добры пас аддаў, абгулялі ўсіх, а я проста не патрапіў», – распавёў форвард.

Нягледзячы на эпічную прамашку, Феакцістаў быў абраны партнёрамі найлепшым гульцом матчу. Ну а «Сочы» дзякуючы перамозе змог падняцца з апошняга месца ў табліцы і абысці «Віцязь». «Дынама» ж знаходзіцца на ўлюбёным восьмым месцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты