Tribuna/Хакей/Блогі/Беларускі хакеіст зладзіў небяспечную фотасесію з дзікай жывёлай. Абышлося без ахвяр

Беларускі хакеіст зладзіў небяспечную фотасесію з дзікай жывёлай. Абышлося без ахвяр

Здымкі не спадабаюцца зоаабаронцам.

Аўтар — Pam-pam
25 красавіка, 19:42
Беларускі хакеіст зладзіў небяспечную фотасесію з дзікай жывёлай. Абышлося без ахвяр

Беларускі хакеіст Данііл Бокун, які правёў сезон у ніжагародскім «Тарпеда» падзяліўся здымкамі з незвычайнай фотасесіі.

27-гадовы абаронца сфатаграфаваўся з мядзведзем на фоне ляснога краявіду. Небяспечная жывёла на здымках знаходзіцца побач з хакеістам – абдымае яго, рыкае на вуха, глядзіць прама ў вочы

«Дзякуй што не з'еў🙏 Далей рыхтуюся да сезону», – падпісаў здымкі Бокун.

Наўрад ці такія здымкі з дзікай жывёлай ухваляць зоаабаронцы.

У складзе ніжагародцаў беларус выходзіў на лёд толькі ў 5 матчах КХЛ. На днях галоўны трэнер каманды Ігар Ларыёнаў назваў гульца «беларускім фермерам».

«Прыстойны, сумленны хлопец, але ён ужо не малады, яму 28 гадоў».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты